ванне ў другой палове XVII ст., калі асабліва расквітнела тэорыя
"сарматызму", якая сцвярджала паходжанне польскай шляхты ад
старажытных ваяўнічых плямёнаў сарматаў, у адрозненне ад іншых
саслоўяў, нібыта паходзіўшы з пакораных мясцовых плямёнаў. Ва-
яўнічая напышлівасць, пачуццё выключнасці - галоўная рыса геро-
яў гэтых партрэтаў. Шырокае распаўсюджванне атрымаў так званы
трунны, ці пахавальны, партрэт - абавязковы атрыбут пахавальнага
рытуалу. Ён пісаўся на метале алеем. Узорам для мастака служыў
прыжыццёвы партрэт нябожчыка. Такога роду твораў мала захава-
лася на тэрыторыі Беларусі, таму асаблівую каштоўнасць мае парт-
рэт Аляксандра Пацея.
Карціна развіцця партрэтнага мастацтва была неаднастайнай і
супярэчлівай. Пры двары каралёў Рэчы Паспалітай працавалі еўра-
пейскія майстры, якія мелі добрую мастацкую адукацыю. Некато-
рыя магнаты мелі магчымасць запрасіць да сябе тую ці іншую
знакамітасць. Але ў сядзібах, фальварках, магнацкіх рэзідэнцыях
знайшлі сабе прытулак мясцовыя мастакі. Яны былі менш пад-
рыхтаваныя прафесійна, але лепш ведалі сваё асяроддзе, яго нора-
вы, звычаі. Палотны еўрапейскіх мастакоў з'яўляліся своеасаблівай
школай для гэтых людзей.
Лепшыя майстры пэндзаля не толькі дасягалі знешняга пада-
бенства ў выяве канкрэтнай асобы, але і ўмелі даць ёй даволі
глыбокую псіхалагічную характарыстыку (партрэты Аляксандра
Астрожскага, Януша Вішнявецкага, Януша Радзівіла, Кіпрыяна
Жахоўскага, Януша Карыбута Вішнявецкага, Лізаветы Радзівіл,
Ігнація Завішы, Станіслава Аўгуста Панятоўскага, Міхала Казі-
міра Агінскага і інш.). Аднак у цэнтры ўвагі большасці мастакоў
быў не чалавек з яго непаўторным душэўным складам, а нейкі
ідэал, які склаўся ў дваранска-шляхецкім асяроддзі. Акцэнт роб-
іцца не на твары партрэтаванага, а на яго адзенні, антуражы,
дэталі, якія гавораць аб саслоўнай прыналежнасці, месцы на
сацыяльнай лесвіцы.
Беларускі жывапіс XVIII ст, цалкам вызваліўшыся ад рэлігійна-
га ўплыву, увабраў у сябе лепшыя дасягненні рэалістычнага мас-
тацтва Захаду, захаваўшы пры гэтым мясцовую самабытнасць. Ра-
зам з гэтым у ім адчуваецца і вялікі ўплыў народнага мастацтва,
621