ла і некаторая спецыялізацыя працы. Вопытныя і найбольш дужыя
мужчыны займаліся паляваннем, жанчыны вялі гаспадарку, дагля-
далі дзяцей і старых, збіралі травы, карэнні, ягады, выконвалі маг-
ічныя абрады, падтрымлівалі агонь у ачагу, ахоўвалі прадметы
культу. Некаторыя члены абшчыны займаліся толькі вырабам пры-
лад працы. Яны вырабляліся з мясцовага крэменю і косці. Ад крэ-
меню адколвалі вузкія доўгія пласціны, з якіх пасля апрацоўкі (рэ-
тушавання) вырабляліся разцы, скрабкі, цеслі, падвіркі, пілкі, дола-
ты, наканечнікі коп'яў, дзід, стрэл і г.д. 3 касцей выраблялі шылы,
іголкі і іншыя прыстасаванні.
У эпоху позняга палеаліту зарадзіліся рэлігія і мастацтва. Рэліг-
ійныя ўяўленні першабытнага чалавека сведчылі пра яго няўпэўне-
насць у заўтрашнім дні, аб бяссіллі перад грознымі сіламі прыро-
ды. Жыццё першабытнага чалавека ў многім залежала ад жывёл,
на якія яны палявалі, або раслін, якія яны збіралі. Адсюль бярэ
пачатак культ жывёл і раслін. Яны з'яўляліся апекунамі чалавека і
таму першабытныя людзі ім пакланяліся. Пакланенне першабыт-
ных людзей звярам, птушкам, рыбе, раслінам называецца татэміз-
мам. Так, татэмамі Елісеевіцкай і Юравіцкай мацярынскіх абшчын
была рыба. Гэта пацвярджаюць малюнкі, выгравіраваныя на пласц-
інках з біўня маманта, фігуркі рыб, выразаныя з косці. Падобныя
пласціны-чурынгі звычайна захоўваліся ў патаемных месцах як
прадметы, якія нібыта мелі таямнічую сувязь з пэўным татэмістыч-
ным продкам і членамі роду.
Адносіны, якія склаліся паміж чалавекам і прыродай у час по-
зняга палеаліту, мелі дваісты характар: з аднаго боку, панаванне
прыроды над чалавекам, з другога - яго ўздзеянне на прыроду,
няхай сабе нават у абмежаваных і недасканалых формах, з выкары-
станнем прылад працы, здольнасцей і звычак. Своеасаблівыя прыё-
мы, з дапамогай якіх чалавек імкнуўся ўздзейнічаць адпаведным
чынам на прыроду, атрымалі назву магічных.
Імітацыя прыёмаў палявання павінна была забяспечыць поспех
самога палявання. Перш чым ісці на пошукі жывёлы, першабыт-
ныя паляўнічыя выконвалі розныя абрады вакол рытуальнай фігу-
ры гэтай жывёлы, ад здабычы якой залежала існаванне ўсяго ка-
лектыву. Чалавек верыў у тое, што ў жывёл, раслін, рыб ёсць
15