крывічы. А ў канцы X ст. на аснове племяннога княжання крывічоў
склалася буйное Полацкае княства - самастойная дзяржава на тэ-
рыторыі паўночнай Беларусі.
Галоўным заняткам усходніх славян было земляробства. Асноў-
нымі прыладамі для апрацоўкі зямлі былі саха і рала. Жалезныя
нарогі для рала, знойдзеныя на паселішчы каля Хатомеля, адносяц-
ца да VII—VIII стст. На тэрыторыі Беларусі часцей ужывалася
саха, з дапамогай якой верхні пласт зямлі ўзрыхляўся, але не пера-
варочваўся, як плугам.
Ацэньваючы ролю сельскай гаспадаркі ў жыцці продкаў белару-
саў, можна гаварыць аб поспехах раёнаў лясной паласы ў развіцці
папаранага земляробства, аб дасягненнях у асваенні двухпольнай і
трохпольнай яго сістэм. Падсека паступова выцяснялася, але па-
колькі стараворныя глебы былі мала ўрадлівымі і патрабавалі ўгна-
ення, яна яшчэ доўгі час была неабходнай сістэмай земляробства.
Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі ў той час на тэры-
торыі Беларусі былі жыта, проса, пшаніца, ячмень, лён. Усходнім
славянам былі вядомы таксама бабы, гарох, сачавіца і асабліва
рэпа. Важную ролю ў гаспадарцы земляроба займала жывёлагадоў-
ля. Усходнія славяне разводзілі буйную і дробную рагатую жывёлу,
свіней, а таксама коней. Распаўсюджаны былі лясныя і рачныя
промыслы. Палявалі на лася, зубра, бабра, ваўка, дзіка, зайца, мяд-
зведзя, на розных птушак. Мела значэнне лясное пчалярства. Пра-
дукт бортніцтва - воск побач з футрай і мёдам складаў вельмі
істотную частку вывазу пры гандлі з іншымі краінамі.
У весцы існавалі свае рамеснікі, якія забяспечвалі патрэбнасці
сельскага насельніцтва ў некаторых вырабах. Занятак рамяством
для вясковых майстроў меў падсобнае значэнне. Сяляне самі шылі
адзенне і абутак, рабілі прадметы побыту, посуд, будавалі жыллё.
Рэлігіяй славян было язычніцтва з сістэмай мнагабожжа. Яны
абогатваралі навакольную прыроду - сонца і месяц, камяні і горы,
рэкі і азёры, дрэвы і розныя расліны. Іх "духам" прыносілі ахвяры.
Паступова складалася ўяўленне аб бажаствах, якія ўвасаблялі са-
бой стыхійныя з'явы прыроды. Богі ўяўляліся ў выглядзе людзей.
Сварог - бог неба, Ярыла, Дажбог, Велес - сонечныя бажаствы,
Пярун - бог грому і маланкі.
2 Зак. 82
33