таляваўшыся ў Кіеве (882-912), ён, заклапочаны пошукамі данні-
каў, падначаліў сабе з дапамогай як згоды, так і прымусу ўсходнес-
лавянскія землі і вырашыў большасць праблем, звязаных з нарад-
жэннем самай вялікай раннефеадальнай дзяржавы Еўропы. Алег
"устави дани славеном, кривичем и мери". Кіеўскі князь адносна
да крывічоў ужо дзейнічае не як заваёўнік, а як дзяржаўны дзеяч,
што вызначае павіннасці сваіх падданых. Але далучэнне Полацкай
зямлі да дзяржавы Рурыка, а потым Алега не прывяло да поўнай
страты яе самастойнасці.
Пад сцягам вызвалення ад панавання хазар у 885 г. Алег падна-
чаліў сабе радзімічаў. Летапісец паведамляе, што князь спытаўся ў
радзімічаў, каму яны плацяць даніну, і, пачуўшы, што даніну з іх
здымаюць хазары, загадаў: "Не дайте хозарам, но мне дайте". I яны
сталі плаціць Алегу "па шэлягу", як дагэтуль плацілі хазарам.
Асобныя гістарычныя працы сцвярджаюць, што падпарадкаван-
не радзімічаў было ў нейкай ступені добраахвотным. "Алег выз-
валіў радзімічаў ад уплаты даніны хазарам". Але гэту ідылію аб-
вяргае пазнейшы факт непакорнасці радзімічаў, што выклікала паў-
торнае падпарадкаванне іх Кіеву ў 984 г. Такім чынам, у 80-ыя
гады завяршылася падначаленне Кіевам беларускага ўсход-
неславянскага Падзвіння і Пасожжа. Дрыгавічы, верагодна, да
980 г. захоўвалі самастойнасць. На захадзе Беларусі, як вядома,
жылі балты - яцвягі, літва, дайнова.
Крывічоў і радзімічаў мы бачым у ліку шматплямённага войска,
з якім Алег у 907 г. пайшоў на Царград. Паход быў удалы. Грэкі
абавязаліся выплаціць вялікую кантрыбуцыю рускім гарадам, дзе
"седяху велиции князи,под Олгом суше", у тым ліку і Полацку. Аб
чым сведчыць гэтая летапісная звестка: аб ўваходжанні Полацкага
княства ў склад Кіеўскай дзяржавы ці аб удзеле ў паходзе раўнап-
раўнага ваеннага саюзніка.
У паходзе Ігара на Візантыю ў 944 г. радзімічы ўжо не ўдзельн-
ічалі, а крывічы, хоць і ўдзельнічалі, але ў дагаворы 945 г. Полацк
не згадваецца. Відавочна, што пры пераемніках Алега - Ігары,
Вользе і Святаславе - уплыў Кіева аслабеў. Полацк тады вый-
шаў з-пад улады Кіева, аднавіў сваю палітычную самастой-
насць і незвычайна ўзмацніўся ў 40-70-ыя гады X ст. Выгаднае
74