ба і з'явіўся ініцыятарам уварвання кіеўскага і чарнігаўскага войс-
каў на Менск - цвярдыню Полацкай зямлі на яе паўднёвых рубя-
жах. Але перамагчы Глеба кааліцыя не змагла, яе дружына пацяр-
пела няўдачу і была вымушана вярнуцца ні з чым.
Галоўную прычыну гэтага трэба бачыць у моцы Менска, які меў
добрыя ўмацаванні і патрэбную колькасць вайсковай сілы для аба-
роны, у адсутнасці адзінства членаў кааліцыі і іх пасіўнасці у ваен-
ных дзеяннях. Такі вынік, бясспрэчна, яшчэ больш умацаваў стано-
вішча Глеба і ў значнай ступені акрэсліў яго далейшую палітыку.
Першыя ж падзеі XII ст. раскрываюць першачарговую задачу
Полацкага княства ў той час - каланізацыя балцкіх зямель. Павод-
ле Тацішчава, у 1102 г. князь Барыс хадзіў на яцвягаў і, перамогшы
іх, вярнуўся назад і паставіў горад Барысаў у свае імя. М.І. Ерма-
ловіч мяркуе, што гэта быў паход на яцвягаў Верхняга Панямоння,
якія жылі тут уперамежку з літвой. Пранікненне Полацка ў глыб
балцкіх зямель пацвярджае няўдалы паход на земгалаў у 1106 г.
Яшчэ раней пакораныя Полацкам земгалы выйшлі з яго падна-
чалення і перасталі плаціць даніну. Іх непакорнасць пагражала По-
лацку стратай кантролю над астатнімі падзвінскімі плямёнамі. Гэта
акалічнасць асабліва ўстрывожыла Усяславічаў. У паходзе на зем-
галаў удзельнічалі ўсе браты. А гэта сведчыць, што ўдзелы, якія
з'явіліся на Полаччыне, і іх князі, нягледзячы на часовую варо-
жасць і барацьбу паміж сабой, не страцілі разумення агульных
інтарэсаў усёй зямлі. Праўда, у адрозненне ад паходу на яцвягаў у
1102 г., гэта акцыя была выключна няўдалай. Крыніцы нічога не
гавораць пра аднаўленне полацкай улады над земгаламі. А што
гэта было так - не падлягае сумненню, бо ў пачатку XIII стагоддзя,
паводле нямецкіх хронік, ніжняе Падзвінне належала Полацку.
3 часу земгальскага паражэння і да 1119 г. на першы план по-
лацкай гісторыі выступае Глеб, а яго менскі ўдзел, размешчаны ў
басейне Бярэзіны і Свіслачы, адыгрывае найбольш важную ролю ў
дзяржаве. Пісьмовыя крыніцы захавалі звыш дзесятка звестак пра
Глеба, значна больш, чым пра любога іншага нашчадка Усяслава.
Відаць, яго энергічная асоба кідалася ў вочы сучаснікам. На самай
справе, гэта была выдатная гістарычная постаць.
Геаграфічнае становішча княства, яго этнічная асаблівасць (дры-
99