яднаных у старажытнай Русі, былі слабымі. Працэсу кансалідацыі
"імперыі Рурыкавічаў» супрацьстаялі такія фактары, як этнічныя і
палітычныя традыцыі раней незалежных племянных княжанняў,
якія да таго ж мелі свае эканамічныя і культурна-рэлігійныя асабл-
івасці. Гэтым тлумачыцца мясцовы сепаратызм, шматлікія спробы
разрыву з Кіевам і стварэння поўнасцю незалежных княстваў, най-
перш з боку найбольш развітых і самастойных зямель (Полацкай,
Наўгародскай). Тураўскае княства было ў іх ліку. Яно першым з
усходнеславянскіх зямель зрабіла спробу, праўда, беспаспяховую,
адасобіцца ад Кіева.
На тое меліся падставы: выгаднае геаграфічнае размяшчэнне
княства на шляху з Польшчы ў Кіеў, на прыпяцкім адгалінаванні
знакамітага шляху "з варагаў у грэкі"; ураджайныя і багатыя землі.
Былі тут і матывы суб'ектыўнага характару. Святаполк быў сынам
Уладзіміра Святаславіча ад грачанкі - былой жонкі Яраполка. Як
паведамляе летапіс, калі Уладзімір забіў свайго брата Яраполка,
грачанка была ўжо цяжарнай. Сын двух бацькоў Святаполк, вера-
годна, не быў ўпэўнены ў бацькоўстве Уладзіміра, што праявілася ў
далейшым у яго імкненні да незалежнасці Турава ад Кіева. Ён
зрабіў гэту спробу ў 1013 (1012) г. Яго саюзнікам стаў польскі
кароль Баляслаў Харобры, які жадаў умацаваць свае пазіцыі на
Усходзе. Святаполк ажаніўся на дачцы Баляслава, каталічцы па
веравызнанню. Разам з жонкай у Тураў прыбыў яе духоўнік епіс-
кап Рэйнберг, які стаў правадніком інтарэсаў Баляслава на Русі,
устанавіў сувязі з кіеўскай баярскай апазіцыяй і рыхтаваў змову
супраць Уладзіміра, каб яго скінуць і пасадзіць на вялікакняжацкі
пасад Святаполка. Ці не гэтым выклікана такое страшэннае непры-
няцце асобы Святаполка кіеўскімі летапісцамі.
Аднак спроба з дапамогай змовы і польскіх саюзнікаў дамаг-
чыся незалежнасці для Тураўскага княства скончылася няўдала.
Уладзімір убачыў у змове небяспеку для адзінства Русі і сваёй
уладзе і пасадзіў Святаполка, яго жонку і Рэйнберга ў поруб, дзе
апошні хутка, верагодна атручаны, памёр. Пагроза вайны з Баляс-
лавам прымусіла Уладзіміра выпусціць зняволенных, але князь не
адпусціў іх у Тураў. Святаполк заставаўся тураўскім князем, але,
вымушаны жыць у Вышгарадзе пад наглядам бацькі, не спыняў
116