ляе. Гарадзенскія князі, таксама як полацкія, тураўскія, пінскія,
названы ў множным ліку. Хутчэй за ўсё гэта быў Мсціслаў Усева-
ладкавіч. Старэйшыя браты да гэтага часу ўжо, напэўна, не жылі.
Са скупых летапісных радкоў мы не можам даведацца, ці сяд-
зелі ўсе нашчадкі Усеваладкі ў Гародні, утвараючы свайго роду
трыумвірат, ці мелі свае ўласныя гарадкі і ўдзелы. Можна да-
пусціць, што пасля 1169 г., калі Барыс і Глеб знікаюць са старонак
летапісаў і выступае адзін Мсціслаў, старэйшыя браты ўжо па-
мёрлі. Магчыма і іншае: малодшы Мсціслаў быў яшчэ пры жыцці
аднаго ці абодвух братоў кіраўніком знешнепалітычных акцый кня-
ства і ўзначальваў далёкія паходы, звязаныя з барацьбой за Кіеў.
У 1184 г. Мсціслаў хадзіў на полаўцаў разам з вялікім князем
Святаславам Усеваладавічам. У гэтым і іншых паходах аб'яднаных
дружын на полаўцаў гарадзенскія палкі разам з валынскімі,
галіцкімі, пераяслаўскімі, чарнігаўскімі і пінскімі, абараняючы паўд-
нёвыя межы Русі, адстойвалі агульныя ўсходнеславянскія інтарэсы.
Па меркаванню А.В. Салаўёва, Мсціслава "городеньского" мае
на ўвазе "Слова аб палку Ігаравым". Тут ён названы побач з ва-
лынскім князем Раманам Мсціславічам, які шмат і паспяхова вая-
ваў з яцвягамі і літвой. Абодва князі выступаюць у "Слове" выраз-
нікамі агульнарускіх інтарэсаў. Апошні водгук пра жыццё Гарад-
зеншчыны ў XII ст., магчыма, знайшоў адлюстраванне таксама ў
"Слове". Смуткам адгукнулася ў тутэйшых краях пагібель нашчад-
ка славутага Усяслава, полацкага і гарадзенскага князя Ізяслава
Васількавіча, які быў "литовскими мечами прибит". "Унылы голо-
си, пониче веселье, трубы трубят городеньскии'', - пісаў невядо-
мы аўтар у канцы XII ст. На думку А.В. Салаўёва і М.М. Вароніна,
сумненні, што выказваюцца наконт лакалізацыі ўсяго, што звязана
з тэрмінам "городеньски" (князь, дружына і г.д.) на тэрыторыі бе-
ларускага Панямоння, не маюць пад сабой падстаў.
Украінскі лінгвіст і літаратар Я.А. Паўленка выказаў нядаўна
новую версію аўтарства і месцазнаходжання "Слова". На яго дум-
ку, славуты помнік старажытнай усходнеславянскай літаратуры
з'яўляецца не чым іншым, як пісьмом... гарадзенскага князя Ізяс-
лава Васількавіча. 3 Галіча гэты князь піша сваім братам Брачысла-
ву і Усеваладу ў Гародню: "Не лучше ли нам будет, братья... ". У
135