ку XIII ст., аказалася не на карысць Полацка. Сказалася недаацэнка
Полацкам, як і іншымі суседнімі славянскімі князямі, выключнай
небяспекі крыжацкай агрэсіі, што дало магчымасць апошнім з са-
мага пачатку заняць моцныя плацдармы для далейшага прасоўван-
ня на ўсход. Ордэн умела выкарыстоўваў міжплемянныя супярэч-
насці і, распальваючы іх, яшчэ больш схіляў на свой бок частку
мясцовых сіл. Усё гэта не дало магчымасці Полацку арганізаваць
адзіны фронт барацьбы з крыжакамі і вымушала яго да адступлен-
ня. Да таго ж не было і саюза ў барацьбе з Ордэнам суседніх
усходнеславянскіх зямель. Фактычна Полацк адзін доўгі час суп-
рацьстаяў Ордэну. Толькі па меры прасоўвання крыжакоў у эсцкія
землі ўцягваюцца ў барацьбу Пскоў і Ноўгарад, паколькі тут непас-
рэдна закраналіся іх інтарэсы. "Хроніка Лівоніі" адзначыла, што
пасля смерці вялікага караля Вальдэмара Полацкага з'явіўся новы
праціўнік лівонскай царквы - Вальдэмар Пскоўскі. Вядома ж, По-
лацк, гісторыя якога ўвесь час праходзіла ў барацьбе за права на
існаванне, не ўпершыню меў выключна небяспечных праціўнікаў.
Але крыжакі былі ворагамі з вытанчанай хітрасцю, гнуткай палі-
тыкай, з метадычнай паслядоўнасцю ў яе правядзенні. Палітыка ж
Полацка, хоць і была бескампраміснай, але выглядала не зусім
прадуманай. Не надта зразумелая роля полацкага князя ў падзеях
1207-1214 гг, калі ён не падтрымаў кукенойскага і герцыкскага
князёў, сваіх васалаў. I, нарэшце, полацкаму войску з яго састарэ-
лай зброяй цяжка было супрацьстаяць рыцарам, якія мелі найноў-
шае еўрапейскае ўзбраенне.
У 20-ыя гады XIII ст. крыжацкая навала навісла непасрэдна над
землямі эстаў, за якімі сталі на чарзе Пскоў і Ноўгарад. На наступ-
ны год пасля бітвы на Калцы, скарыстаўшы выгадную палітычную
сітуацыю, біскуп Альберт нападае на горад Юр'еў. У Юр'еве тым
часам правіў ужо знаёмы нам князь Вячка Кукенойскі. Ён атрымаў
гэты горад ва ўладанне ад Ноўгарада. Пасля доўгай аблогі, з выка-
рыстаннем падкопаў, драўляных асадных вежаў і падпалаў, Юр'еў
быў узяты. Вячка, які больш дваццаці гадоў самаахвярна змагаўся з
ворагам, а разам з ім эсцкі князь Мяэлс загінулі пры абароне гора-
да.У сучасным Тарту - былым Юр'еве - гэтым князям пастаўлены
прыгожы сімвалічны помнік.
158