Цвярскім, галіцка-валынскім, мазавецкімі князямі, а таксама з
польскім каралём. Гэта сведчыць, наколькі высока цаніў вялікі князь
Давыда. Ён даверыў яму абарону Гародні. На працягу больш чвэрці
стагоддзя Давыд узначальваў барацьбу жыхароў Гарадзеншчыны
супраць крыжакоў, праявіўшы сябе таленавітым палкаводцам.
На наступны год пасля пакарэння тэўтонамі зямлі прусаў і
знішчэння самога племяні (1283г.) Тэўтонскі ордэн распачаў вайну
з Вялікім княствам Літоўскім, або, як яно фігуравала ў нямецкіх
крыніцах, - з Літвой (разумелася "дзяржава літоўскіх князёў, этніч-
ная Літва фігуравала пад назвай "Жамойць"). Нягледзячы на тое,
што агрэсія была скіравана, галоўным чынам, на Жамойць ды замкі
сярэдняга Нёмана, тэўтоны не пакінулі ў спакоі і беларускае Паня-
монне. Але яны баяліся заходзіць далёка ў глыб гэтага краю, па-
куль ім пагражаў удар з Гародні, названай крыжакамі Гартэнам.
Гарадзенскі замак быў важным стратэгічным пунктам, і рыцары
намагаліся любой цаной захапіць яго. Хадзіць на непрыступны
Гартэн лічылася справай гонару сярод тэўтонаў. У 1284 г. войскі
крыжацкага магістра Конрада Цырнберга ўпершыню асадзілі Га-
родню. Яны ўварваліся ў замак, пабілі ўсіх або забралі ў палон,
спалілі ўмацаванні, спустошылі ваколіцы і з вялікай здабычай вяр-
нуліся ў ордэнскія ўладанні. Наступнае нашэсце ў беларускае Па-
нямонне адбылося праз 10 гадоў (1295 г.). У 1296 г. двойчы хадзілі
на Гарадзенскі замак тэўтоны на чале з Райбергам, які загінуў у час
гэтага паходу, і Зуцвертам. Крыжацкія набегі на Гарадзенскую зям-
лю рабіліся ўсё больш частымі і спусташальнымі. Чарговы раз
рыцары пустошылі гэты край у 1305, 1306 (двойчы), 1311 (двой-
чы), 1314, 1324, 1328 (двойчы)... 1402 гадах. Тэўтоны не раз спаль-
валі і разбуралі горад, а жыхароў знішчалі ці бралі ў палон. Гарад-
зенцы вялі мужную барацьбу з нямецкімі захопнікамі, адстойваю-
чы кожны кавалак роднай зямлі. Ніводзін замак Беларусі не пры-
цягваў тады такой увагі крыжакоў, як гарадзенская фартэцыя, што
выконвала функцыю асноўнай базы для ваенных рэйдаў ВКЛ на
захад. На працягу ўсяго XIV ст. яна сама заставалася аб'ектам
пастаянных ордэнскіх экспедыцый. Прычым у адрозненне ад класі-
чных крыжовых паходаў у "Святую зямлю" выправы ў Прусію і
потым на Літву ў XIV ст. ужо не мелі выразна рэлігійнага характару.
163
.