беларускія землі твораў замежных аўтараў, якія ўтрымлівалі ў сабе
важныя звесткі па цэламу шэрагу галін культуры і мастацтва. Даб-
ратворны ўплыў з боку візантыйскай і заходнееўрапейскай культу-
ры зведаў на сабе цэлы шэраг рамёстваў.
Але замежная культура не ўспрымалася механічна, а, спалуча-
ная з мясцовымі традыцыямі, творча перапрацоўвалася ў адпавед-
насці са славянскім светаўспрыманнем, звычаямі, этыкай і побы-
там. Гэта і абумовіла перапляценне хрысціянскіх і язычніцкіх тра-
дыцый, прывяло да ўзнікнення арыгінальных твораў літаратуры,
дойлідства і выяўленчага мастацтва..
Асвета, мастацтва
Найбольш моцна язычніцкія традыцыі, асаблівасці побыту сла-
вянскіх і балцкіх народаў праявіліся ў вуснай народнай творчасці,
якая з'яўлялася ў гэты час адной з самых развітых галін духоўнага
жыцця. На беларускіх землях у IX—XIII стст. шырока бытавалі
каляндарна-абрадавыя песенныя цыклы, прысвечаныя розным
язычніцкім святам (Масленіцы, Дажынкам і інш.), сямейна-абрада-
вая паэзія, казкі, паданні, быліны, легенды, прыказкі, загадкі, песні,
замовы. Яны адлюстроўвалі ўяўленні людзей аб прыродзе, жыцці,
смерці і г. д. Асабліва глыбокімі і каларытнымі па зместу былі
песенныя цыклы, якія выконваліся на вяселлях, хрысцінах, паха-
ваннях і каляндарных святах.
Пасля прыняцця хрысціянства беларускія землі былі зарыента-
ваны на засваенне візантыйска-праваслаўных духоўных каштоў-
насцяў, якія сталі адной з крыніц развіцця нацыянальнай культуры.
Трансплантаваная з Візантыі, адаптаваная да сацыяльна-эканаміч-
ных, палітычных і культурных умоў нашых зямель, разнавіднасць
хрысціянства была асімілявана і перапрацавана на мясцовай глебе і
з цягам часу набыла нацыянальнае адценне. Утварыўся беларускі
варыянт (рэдакцыя) грэка-візантыйскага праваслаўя, які да-
пускаў рознатлумачэнні кананічных палажэнняў, увёў у сойм свя-
тых сваіх падзвіжнікаў (першымі беларускімі святымі сталі Е. По-
лацкая і К. Тураўскі), стварыў свае жыцці, службы святым і г.д.
Аднак дзяржаўныя мужы, культурныя дзеячы, што пайшлі ў
свой час на збліжэнне з Візантьіяй, не маглі прадбачыць аддаленых
177