то, пачынаючы з 80-ых, яна становіцца аб'ектам крыжацкай аг-
рэсіі, што не магло не падарваць эканоміку, а разам з тым і палі-
тычнае значэнне зямлі. Абрабаванне і разбурэнне Наваградка ў
1274, 1277 і 1314 гадах не маглі не падзейнічаць адмоўна на лёс
яго як на стольны горад дзяржавы.
Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы у Вільню, заснаваную на
месцы старажытнага паселішча XI — XII стст. на Крывой (Лысай)
гары. Таму першая назва Вільні была Крывы-горад. Славянскае
паходжанне яе першых пасяленцаў і назвы горада - бясспрэчна.
Існуе прыгожае паданне пра заснаванне Гедымінам гэтага горада
пасля вешчага сну, які прысніўся князю ў час палявання. Палявалі
ў гэтых мясцінах дапазна, вяртацца ў Трокі было позна, таму на-
ладзілі начлег. Прыснілася князю, што стаіць на вяршыні гары
жалезная ваўчыца ды вые так гучна, нібы сто ваўкоў адразу. Па-
ганскі вяшчун Лыздзейка разгадаў сон так: князь павінен збудаваць
тут магутны замак, які, нібы жалезнай сцяной, абароніць Літву ад
крыжакоў, вакол замка вырасце горад, слава аб якім пойдзе па
ўсяму свету. Як вяшчае паданне, князь прыслухаўся да начнога
адкрыцця. Пабудаваў ён на гэтай гары мураваны замак, вежа якого
захавалася да нашых дзён. Ужо ў 1323 г. Вільня называецца ў
Гедымінавых граматах "каралеўскім горадам", гэта значыць, сталі-
цай. Сябе ж ён называў "каралём Літвы і Русі".
Горад Вільня з'яўляецца сапраўднай святыняй для беларусаў, бо
з ім непарыўна звязаны значны перыяд нашай гісторыі.На працягу
XVI - пачатку XX ст. Вільня была буйнейшым цэнтрам беларускай
культуры, адукацыі, навукі, нацыянальнага руху.
У 1321 і 1322 гг., пасля чарговай перамогі над крыжакамі Ге-
дымін зрабіў два паспяховыя паходы на поўдзень і, паводле"Х-
ронікі літоўскай і жамойцкай", за "одным звитязством манархию
Киевскую, Волынские и Северские княства ажь до Путивля за
Киевом на 50 миль и далей опановал, « до Литовскага панства
прилучил". Так упісваліся апошнія старонкі ў гісторыю Кіеўскай
Русі і адначасова закладваліся асновы магутнасці ВКЛ. Праўда, у
некаторых гісторыкаў існуюць сумненні наконт дакладнасці летап-
існых звестак пра гэтыя паходы. Кіеўскае княства прызнае вярхоў-
ную ўладу Гедыміна. Старая сталіца Рурыкавічаў прыйшла ў по-
205