татары пусцілі ў ход арканы. Імгненне - і амаль увесь першы рад
рыцараў бездапаможна трапятаўся па зямлі.
Жалезнай лавінай насоўвалася на Вітаўтава крыло крыжацкая
конная армада. Пачалася сеча мячамі. Скрыгат і ляск металу, храп
перапужаных коней, стогн і лямант параненых, галасы сігнальных
труб зліліся ў адзін суцэльны і жудасны гул, чутны за некалькі
міляў навокал. Выратавацца, затаіцца на зямлі, выпаўзці з гэтага
кашмару не было ніякага шансу, бо, як занатаваў летапісец, "конь
аб каня бокам аціраўся." Побач з аршанскай, мсціслаўскай, сма-
ленскай, віцебскай, полацкай, ваўкавыскай, наваградскай, пінскай,
гарадзенскай, слуцкай, віленскай і іншымі беларускімі дружынамі
мужна змагаліся ўкраінскія харугвы - ратненская, луцкая, крамя-
нецкая, уладзімірская, кіеўская. Побач білася дружына Наўгародс-
кай рэспублікі. Мінала адна, настала другая гадзіна бітвы. Харугвы
знясільвалі. Абодва бакі падкідвалі падмацаванні, але зрушыць
адзін аднаго з месца не маглі.
Ульрых фон Юнгінген загадаў свайму маршалу Валенроду на-
ціснуць на татар, а затым усёй сілай абрушыцца на ліцвінскія ха-
ругвы. Каб пазбегнуць празмерных страт, татарскі хан Багардзін
пачаў тактычны адыход. Пасля жорсткай схваткі пад напорам цяж-
кай конніцы крыжакоў вымушана была адступіць асноўная частка
атрадаў ВКЛ. Іншыя атрады працягвалі барацьбу, асабліва напру-
жаную на левым фланзе арміі ВКЛ. Рашаючым фактарам, які выз-
начыў ход бітвы, была стойкасць і мужнасць трох палкоў Смаленс-
кага княства: аршанскага, мсціслаўскага і смаленскага, якімі ка-
мандаваў мсціслаўскі князь Сямён. Яны, нягледзячы на вялікія
страты - адзін полк был цалкам "жорстка высечаны", - "выйшлі
пераможцамі, ваюючы з вялікай храбрасцю ". "Яны адны ў войску
Аляксандра-Вітаўта, - як сведчыць Длугаш у сваёй "Гісторыі
Польшчы, - сцяжалі ў той дзень славу за храбрасць і геройства ў
бітве... "Два засталыя палкі Смаленскага княства злучыліся з
польскімі атрадамі.
Уступіўшы на дзве гадзіны пазней у бітву, польскія воіны біліся
з вялікай мужнасцю. На працягу больш за гадзіну яны са здзіўляю-
чай упартасцю стрымлівалі і нястомна шаткавалі крыжакоў, не
адышлі ні на крок назад, адбілі пры гэтым некалькі асабліва небяс-
237