летняя птица, вот бы тебе, соловей, пеньем своим прославить
велиого князя Дмитрия Ивановича, князя Владимира Андреевича, и
из земли Литовской двух братьев Ольгердовичей, Андрея и брата
его Дмитрия, да Дмитрия Волынского. Те ведь - сыновья Литвы
храбрые, кречеты в ратное время и полководцы прославленные, под
звуки труб и пеленали, под шлемами лелеяли, с конца копья они
вскормлены, с острого меча вспоены в Литовской земле ". Вось так
узнёсла ўсхваляў герояў Кулікоўскай бітвы аўтар "Задоншчыны".
Наяўнасць беларускіх дружын у войску Дзмітрыя Данскога мела
і палітычнае значэнне. Справа ў тым, што на адлегласці аднаго
пераходу ад Кулікова поля знаходзіўся саюзнік Мамая - Ягайла, які
з дапамогай Залатой Арды намерваўся атрымаць ярлык на вялікае
княжанне Маскоўскае, са сваёй літоўска-рускай дружынай. Ён так і
не наважыўся ўдзельнічаць у бітве. Можна толькі згадвацца, чаму
Ягайла кінуў на волю лёсу свайго ардынскага саюзніка, хоць нічога
не перашкаджала прыйсці на дапамогу Мамаю. Хутчэй за ўсё ён
ухіліўся ад бою свядома. Можа ён сутыкнуўся з моцнай апазіцыяй
ва ўласным войску, у значнай частцы праваслаўнай, якая спачувала
барацьбе сваіх аднаверцаў супраць татар. Паўплывала на іх і пры-
сутнасць у маскоўскім войску літвінаў на чале з Андрэем Полацкім
- ніхто не хацеў запляміць рукі крывёю братоў. Можа быць, і сам
Ягайла не быў шчыры, абяцаючы Мамаю падтрымку, і свядома
марудзіў, даючы магчымасць Дзмітрыю Данскому атрымаць пера-
могу. I ці не сам Ягайла справакаваў Мамая на гэты паход, каб
аслабіць Маскву чужымі рукамі? Але хутчэй за усё вялікі князь
літоўскі чакаў, на чый бок схіліцца поспех, каб не апынуцца ў
пройгрышы. Ва ўсякім выпадку, паход Ягайлы прадэманстраваў
яго неразважлівасць і наўрад ці дадаў яму славы.
Ваенны трыумф Масквы рэзка ўзвысіў яе аўтарытэт на землях
ВКЛ, прымусіў Ягайлу шукаць сяброўства з Дзмітрыем. Тады
ўзнік праект саюза Масквы і Вялікага княства Літоўскага. Ён
прадугледжваў хрышчэнне Ягайлы ў праваслаўе і яго жаніцьбу на
адной з дачок Дзмітрыя Данскога. Тады, у 1380-1381 гг., лёс Вялі-
кага княства Літоўскага і Рускага, ды і ўсёй Русі, мог павярнуцца
зусім інакш. Паход Тахтамыша і спаленне Масквы ў 1382 г. на
цэлае стагоддзе адсунулі канчатковае звяржэнне Руссю ардынскага
221