аддаваў князь свайго малалетняга сына і жонку. Пры Васілю Масква,
захоўваючы лідэрства ў паўночна-ўсходняй Русі, даволі паслядоўна
прызнавала вядучую ролю Вільні ў справах "усяе Русі". Прысягу на
вернасць беларуска-літоўскаму гаспадару складалі тады цвярскі, ра-
занскі і іншыя рускія князі, называючы яго сваім "господином... м
многих русских земель господарём". У 1426 г. ён робіць трьгумфаль-
нае падарожжа па ўсходняй ускраіне сваёй дзяржавы. Насустрач яму
выходзілі князі з Разані, Пераяслаўля, Пронска, Варатынска, Адоева
і "били ему челом", уручаючы багатыя дары. "Летапіс вялікіх князёў
літоўскіх" сведчыць: "Няма земляў ні на ўсходзе, ні на захадзе,
адкуль не прыходзілі б пакланіцца гэтаму слаўнаму гаспадару": "ту-
рэцкі цар вялікую пашану выказваў " яму; " у вялікай любові жыў з
ім ...цар царградскі"; Чэшскае каралеўства, дацкі кароль "з вялікаю
пашанаю" ставіліся да Вітаўта; маскоўскі цар " у вялікай любові
жыў з ім". "Служылі яму і іншыя,-працягвае летапіс,-вялікія князі
нямецкія зусімі сваімі гарадамі і землямі...; гаспадар зямлі Малдаў-
скай і Бесарабскай...; таксама і гаспадар зямлі Балгарскай...." Усё
гэта сведчыць пра высокі аўтарытэт, трывалае палітычнае ста-
новішча ВКЛ у тагачасным свеце.
Хоць Вітаўт у цэлым у сваёй унутранай і знешняй палітыцы
арыентаваўся на саюз з Польшчай, аднак, адчуваючы незадаволе-
насць шырокіх колаў грамадства з прычыны ўсё большай паднача-
ленасці інтарэсам Польшчы, не мог не імкнуцца да самастойнасці.
А гэта перш за ўсё магло падкрэсліць атрыманне ім каралеўскага
тытула і каралеўскай кароны, захады аб атрыманні якіх Вітаўт
рабіў двойчы - у 1429 і 1430 гг. Польскія вярхі былі вельмі ўстры-
вожаны. Яны зрабілі ўсё, каб карона не дайшла да Вітаўта.
У Германіі былі заказаны дзве кароны - для Вітаўта і яго жонкі,
рыхтаваўся адпаведны дзяржаўны дакумент, выпрацоўваўся спецы-
яльны рытуал. Аднак польскія феадалы, баючыся, што з наданнем
літвінскай дзяржаве статусу каралеўства яна стане цалкам суверэн-
най, палітычна незалежнай ад Польшчы, сарвалі гэтую гістарыч-
ную акцыю. "Князь вялікі Вітаўт хацеў ускласці на сябе карону, -
расказвае "Летапіс вялікіх князёў літоўскіх", - але яго непрыяцелі
ляхі не прапусцілі яе ... I расхварэўся вялікі князь Вітаўт". 27
кастрычніка 1430 г. ён памёр.
244