памяць аб якім неабходна захаваць для будучыні. Ствараюцца і
перадаюцца з пакалення ў пакаленне гістарычныя легенды, па-
данні, сагі, паэмы; з узнікненнем летапісання ствараюцца аналы,
хронікі, летапісы. Будучы адначасова і гістарычнымі крыніцамі, і
помнікамі гістарыяграфіі, і помнікамі літаратуры, лепшыя з гэтых
твораў з'яўляюцца непасрэднымі сведкамі і сродкамі актыўнага
самасцвярджэння народаў у гісторыі і стаяць ля вытокаў іх прыго-
жага пісьменства.
Пачатак беларускага летапісання ўзыходзіць да XII—XIII стст.
Аднак найбольш раннія летапісныя творы, напісаныя ў гэты час на
землях Беларусі, на жаль, не захаваліся. У літаратуры XV ст. летап-
ісы сталі самым значным і характэрным жанрам.
Гэта быў час росту нацыянаьна-патрыятычнай і гістарыч-
най самасвядомасці нашых продкаў, больш глыбокага разумен-
ня велічы і каштоўнасці сваёй гісторыі. У летапісах даволі рана
пачала праяўляцца нацыянальная асаблівасць у форме і змесце, а
таксама ў настроях і пачуццях іх стваральнікаў. Напісаныя на ста-
ражытнабеларускай мове, яны сталі люстэркам грамадска-палітыч-
нага жыцця таго часу, адлюстраваннем культурнага і гістарычнага
патэнцыялу нашых продкаўіх мастацкага густу. Можна з пэўным
правам сказаць, што летапісы з'яўляюцца пачаткам нацыяналь-
най літаратуры.
Беларускія летапісы не толькі адлюстроўваюць у пэўнай храна-
лагічнай паслядоўнасці гістарычныя падзеі і з'явы з жыцця Вяліка-
га княства Літоўскага, але ўтрымліваюць легенды і паданні. пры-
казкі і выслоўі, а таксама арыгінальныя свецкія, воінскія аповесці,
апавяданні і навелы. Аўтары летапісаў былі не толькі гісторыкамі,
але і пісьменнікамі-мастакамі. I ім нельга адмовіць у добрым эстэ-
тычным гусце і творчай фантазіі. Таму яны здабылі славу адукава-
ных літаратараў і таленавітых апавядальнікаў, якія адкрывалі но-
вую старонку ў гісторыі нацыянальнай прозы. Летапісы ў адноль-
кавай меры чыталіся "дзяржаўнымі мужамі" і пррстымі пісьмен-
нымі людзьмі. 3 іх можна было ўзяць не толькі многія гістарычныя
веды, хроніку, але і маральна-дыдактычныя сентэнцыі, філасофскія
ісціны, нарэшце, тут можна было прачытаць цікавыя апавяданні і
аповесці, з аднаго боку, поўныя казачных чараў і фантастычнай
265