пачатку XVI ст. Еўрапейскія стратэгі і пазней вывучалі тактыку К.
Астрожскага ў ёй.
Бітва пад Оршай пакінула глыбокі след у тагачаснай беларус-
кай, украінскай і польскай літаратуры. Каля 1520 г. невядомы мас-
так намаляваў карціну, на якой перадаў момант перад самым пачат-
кам бою, - яна лічыцца першым творам батальнага жывопісу Ус-
ходняй Еўропы (зараз захоўваецца ў Нацыянальным музеі Поль-
шчы ў Варшаве).
Перамога 8 верасня 1514 г. дала магчымасць вызваліць усход-
нюю Беларусь ад непрыяцеля. Пасля яе Астрожскі павёў сваё войс-
ка на Смаленск, але авалодаць горадам не змог. Ваенныя дзеянні
прынялі зацяжны характар і вяліся з пераменным поспехам - абод-
ва бакі рабілі асобныя рэйды ў глыб тэрыторыі суседа. У 1518 г.
Васіль III актывізаваў дзеянні на тэрыторыі Беларусі: пасылаў сваё
войска на Полацк, Віцебск, яно даходзіла да Слуцка, Менска, На-
ваградка. Накіроўваючыся да Вільні, яно рабавала, паліла гарады і
вёскі, брала палонных і, дасягнуўшы Крэва, Ашмян, Меднікаў, па-
вярнула назад. Урэшце, пасля доўгіх перамоў у 1522 г. было заклю-
чана перамір'е на пяць гадоў. Смаленская зямля засталася за Маск-
вой, шматлікі "маскоўскі палон" - за ВКЛ. Але мір так і не быў
падпісаны з-за спрэчак наконт Смаленска. Таму перамір'е было
прадоўжана ў 1527 і 1532 гг.
Смерць ваяўнічага Васіля III (1533 г.) абудзіла ў ВКЛ надзеі на
рэванш і вяртанне страчаных у папярэдніх войнах тэрыторый.
Яно ўльтыматыўна запатрабавала ад Масквы вярнуць Севершчы-
ну і Смаленшчыну. Калі ж атрымала адмову, вялікі князь Жыгі-
монт I накіраваў у 1534 г. адно войска на Смаленск, другое - на
северскія гарады. Але наяўных сіл было мала, каб дабіцца значна-
га поспеху. Лепш падрыхтаваная, мабілізаваўшая на вайну амаль
увесь свой патэнцыял Маскоўская дзяржава кінула на Беларусь
буйныя сілы, якія, паводле слоў рускага летапісу, "воевалі коро-
леву землю: Речйцу, Свіслач, Горвол, Петров-город, Мозырь, Слу-
ческ, Рогачев, Бобруеск, Туров, Брягын, Любоч и до Новагородка
Литовского и посады у городов жгли, и села жгли, и люди, и
живот, и животину выимали, а иное выжгли и вышли по-здоро-
ву". У сваю чаргу, у 1535 г. літвінская армія вызваліла Гомель,
298