шых землях двух славянскіх цэнтраў - Польскага каралеўства і
Маскоўскага царства. Да лепшых маральна-духоўных якасцяў бе-
ларусаў адносяцца нацыянальная і рэлігійная талерантнасць, па-
мяркоўнасць, лагоднасць, мяккасардэчнасць, вынослівасць, шчод-
раць, кемлівасць, няпомслівасць, сумленнасць, добразычлівасць,
рахманасць, паэтычнасць душы, працавітасць. Недахопы народа -
гэта працяг яго вартасцяў. Да адмоўных бакоў беларускага ментал-
ітэту можна аднесці пэўныя апатычнасць, нерашучасць, кансерва-
тыўнасць, недаверлівасць, скрытнасць, пакорнасць. Напрыклад, не-
дастатковая рашучасць, магчыма, з'яўляецца вынікам празмернай
талерантнасці, добразычлівасці беларусаў. Абагульняючы партрэт
народа дапаўняюць і такія рысы, як маўклівасць, дамаседства, не-
агрэсіўнасць, схільнасць да згоды, пошуку кампрамісаў і інш. Мож-
на вызначыць некаторыя бакі беларускай ментальнасці ў пара-
ўнанні з нацыянальнымі характарамі насяляючых Беларусь наро-
даў. Так, ад яўрэяў беларусы адрозніваюцца меншай энергічнасцю,
знаходлівасцю, настойлівасцю, менш развітым уменнем прыстасо-
ўвацца да жыццёвых абставін, большым індывідуалізмам, меншай
згуртаванасцю. Беларусы найчасцей не маюць той легкадумнасці і
таго самахвальства, якія даволі часта былі ўласцівы палякам, асаб-
ліва шляхецкага паходжання. Неразвітае пачуццё помсты адрозні-
вае іх ад украінцаў. Разам з тым, незвычайная стойкасць, муж-
насць, ваярская здольнасць абараняць Радзіму, сваю сям'ю і род-
ную хату, якія нашы продкі праяўлялі ў складаных сітуацыях, упар-
тае пераадоленне цяжкасцяў выратавалі нашу нацыю ад знішчэння
і даюць упэўненасць у нашай здольнасці захавання ў будучым.
Менталітэт з'яўляецца ўстойлівай этнічнай прыкметай. Нарадзі-
ўшыся ў выключна складаных умовах, прашоўшы праз выпраба-
ванні лёсу, беларусы захавалі непаўторныя рысы свайго нацыя-
нальнага характару, па якіх іх можна пазнаць і сёння.
Этнічныя меншасці
Аснову новай этнічнай супольнасці склала ўсходнеславянскае
насельніцтва. Але ў яе фарміраванні прымалі ўдзел таксама інша-
этнічныя групы: заходнеславянскія (палякі), балцкія (прусы, борці,
яцвягі, літва, дайнова, жамойты, латгалы), цюрскія (татары). Яны
326