Г. Калантай на сойме 1791 г. так ахарактарызаваў III Статут: " Я
кажу аб той кнізе, аб якой нельга ўспомніць без вялікага захаплен-
ня... Статут робіць павагу чалавечаму розуму..., складзены так
разумна, асабліва ў адносінах відаў пакарання, што яго можна
лічыць самай дасканалай кнігай законаў ва ўсёй Еўропе".
Гэта рэдакцыя Статута атрымала прызнанне і вялікую папуляр-
насць ва ўсім свеце, бо на тыя часы нічога падобнага ні ў адной
краіне яшчэ не было. Неўзабаве яго бяруцца перакладаць на многія
мовы і карыстацца ў розных краінах як сваім. Польскія шляхецкія
суды карысталіся III Статутам як дапаможным правам, а рэдакцый-
ная камісія расійскага кодэкса, вядомага пад назваю Укладання
1649 г., брала беларуска-літоўскі законнік як крыніцу для вып-
рацоўкі сваіх пастаноў. На палях арыгінала Укладання Аляксея
Міхайлавіча насупраць 56 артыкулаў былі знойдзены надпісы "з
Літоўскага". Іншыя даследчыкі налічвалі 172 такія артыкулы, зна-
ходзілі цэлыя раздзелы расійскага кодэкса, што ўяўлялі літаральны
пераклад або пераказ III Статута.
Статут складаўся з 14 раздзелаў і 487 артыкулаў, якія ўключалі
нормы дзяржаўнага, адміністрацыйнага, ваеннага, судова-працэсу-
альнага, грамадзянскага, сямейнага і апякунскага, спадчыннага і
зямельнага, крымінальнага права. У аснову сістэматызацыі норм
Статута пакладзены новыя, характэрныя для пераходнага перыяду
ад сярэднявечча да новага часу прынцыпы: абмежаванне ўлады
гасудара, падзел улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую,
абвяшчэнне насуперак сярэднявечнаму царкоўнаму касмапалітыз-
му захавання дзяржаўнага суверэнітэту; усе нормы Статута прасяк-
нуты ідэяй усталявання прававой дзяржавы.
Гэта своеасаблівая Канстытуцыя, што з'явілася ў феадальную
эпоху, не страціла сваёй каштоўнасці і сёння. Статут не толькі
выдатны помнік прававой культуры і юрыдычнай думкі феадальна-
га грамадства, але і выдатны помнік беларускага пісьмовага слова.
У ім было заканадаўча зафіксавана, што дзяржаўнай мовай на ўсёй
тэрыторыі ВКЛ з'яўляецца беларуская, якая ў Рэчы Паспалітай
называлася рускай мовай. "А писар земский, — гаварылася ў Ста-
туце, — мает по-руску литерами и словыми рускими вси листы,
выписы... писати, а не иным языком и словы".
353