Гарады і мястэчкі ўзнікалі як на дзяржаўных вялікакняжац-
кіх, так і прыватнаўласніцкіх землях. У першай палове XVI ст.
гарады, якія падпарадкоўваліся юрысдыкцыі буйных магнатаў,
складалі больш 40% усіх гарадскіх пасяленняў Беларусі. Да ліку
найбольш буйных прыватнаўласніцкіх гарадоў XVI — першай па-
ловы XVII ст. адносіліся Слуцк, Стары Быхаў, Клецк, Копысь, Ту-
раў, Шклоў і некаторыя іншыя. Значная колькасць малых гарадоў і
мястэчак таксама былі падуладныя асобным феадалам. Да іх мож-
на аднесці Любчу, Новы Быхаў, Петрыкаў, Зэльву, Маладзечна,
Смаргонь, Лагойск і іншыя.
Шляхі ўзнікнення прыватнаўласніцкіх гарадоў і мястэчак былі
розныя. У адных выпадках рэзідэнцыя магната абрастала квар-
таламі рамеснікаў і гандляроў, якія абслугоўвалі патрэбы ўладароў
замка і іх світы. У другіх выпадках вялікакняжацкая ўлада, якой
патрэбна была апора арыстакратыі, раздавала населеныя пункты ў
якасці прыватнай уласнасці. Некаторыя гарады і мястэчкі пера-
ходзілі ў прыватную ўласнасць феадалаў за даўгі, якія браў вялікі
князь для вядзення войнаў і не мог тэрмінова аддаць. Шэраг мяс-
тэчкаў спачатку былі прыватнаўласніцкімі, паколькі ўзніклі на мес-
цы буйных фальваркаў.
3 пачатку XVI ст. у многіх вялікакняжацкіх гарадах Беларусі
пачалі выдзяляцца абасобленыя адміністрацыйныя кварталы, якія
знаходзіліся пад уладай прыватных асоб (свецкага ці царкоўнага
феадала, прадстаўніка вышэйшай адміністрацыі і інш.), або царк-
вы, манастыра. На жыхароў такіх кварталаў не распаўсюджвалася
судовая ці адміністрацыйная ўлада самога горада. Такія кварталы
ці "слабоды" насілі назву "юрыдык".
Жыхары "юрыдык" вызваляліся ад платы падаткаў у каралеўс-
кую казну. Гэтымі абставінамі карысталіся іх уладальнікі, перацяг-
ваючы пад сваю апеку мяшчан, якія засялялі кварталы астатняй
часткі горада. Падобны працэс назіраўся ў многіх гарадах Беларусі
на працягу XIV—XVI стст. У першай палове XVII ст. ужо большая
частка жыхароў Бярэсця, значная доля насельніцтва Магілёва,
Пінска, Гародні і іншых гарадоў былі "юрыдычанамі".
Сярэдневяковы беларускі горад прадстаўляў сабой складаны
комплекс сацыяльных адносін, якія адлюстроўвалі супрацьлегласці
381