былі ўпраўляючыя каралевы Боны, маці Сігізмунда-Аўгуста, якая
ажыццявіла гэтую рэформу ў сваіх памесцях (Кобрынская і Пінская
эканоміі) яшчэ ў 30—40-я гады XVI ст.
Згодна з гэтай рэформай сялянскі надзел складала валока памерам
у 33 моргі (морг раўняўся 0,71 га), або 23,43 га незалежна ад глебы, на
якой ён знаходзіўся (добрай, сярэдняй ці нават дрэннай). Нягодная для
ворыва зямля, калі яна сустракалася ў надзеле, кампенсавалася адпа-
веднай дабаўкай. Таму на практыцы валокі былі розных памераў — ад
33 да 46 моргаў, але лічыліся адной падатковай адзінкай.
Акрамя падворнага надзела, сялянам адводзіліся землі агульна-
га карыстання: сенажаці, выганы, дубровы і г.д. За абшчынамі
было захавана права "ўваходу" і "ўступу" ў пушчы, балоты і азёры
маёнтка. Тут сяляне маглі займацца бортніцтвам, нарыхтоўваць
дровы, будаўнічы матэрыял, пасвіць жывёлу, лавіць рыбу.
Зямля ў першую чаргу адводзілася пад гаспадарскія двары
(фальваркі), якія стварал іся на самых лепшых землях. У той час
у Заходняй Еўропе ў сувязі з ростам гарадоў рэзка ўзрос попыт
на збожжа, і вялікі князь, каб папоўніць казну, імкнуўся пашы-
рыць дваровую гаспадарку і пасевы збожжавых культур. Паме-
ры фальваркаў былі рознымі — ад 8 да 15 валок зямлі — гэта ад
200 да 400 гектараў і больш. Сялянскія надзелы размяркоўваліся
па жэрабю па адной валоцы на двор, незалежна ад памеру і
колькасці сем'яў, якія ўваходзілі ў яго. Калі надзелаў было
больш, чым мелася сялянскіх двароў, то на іх запрашаліся сяля-
не з іншых весак. Калі ж на астатнія валокі не было каго садзіць,
яны заставаліся пустымі. Моцныя сялянскія гаспадаркі бралі і
па дзве валокі.
Сяляне, якіх перасялялі на новыя надзелы, дзяліліся на два раз-
рады — людзей "цяглых" і "асадных".
Цяглыя сяляне належалі да той катэгорыі насельніцтва, ста-
новішча якой было дакладна вызначана "Уставай" 1557 г. Іх коль-
касць залежала ад памеру фальварка. На адну валоку фальварковай
зямлі наразалася сем валок цяглых. Сяляне, якіх садзілі на цяглыя
валокі, павінны былі сваім інвентаром і сваім цяглом (рабочай
жывёлай) апрацоўваць фальварковую зямлю. Цяглыя валокі
наразаліся паблізу фальварка.
362