квы, у тым ліку А. Курбскі, якія разумелі, што кіраваць дзяржавай
будзе не Фёдар, пазбаўлены не толькі палітычнага, але і звычайна-
га розуму, а яго бацька Іван Грозны, ад тэрору якога яны і збеглі з
Масквы. Не дагаварыліся польскія паслы і з Эрнэстам Аўст-
рыйскім. Пасля доўгіх перамоў каралём Рэчы Паспалітай быў аб-
раны Генрых Французскі (1573—1574). Пры абранні ён падпісаў
дакумент, які атрымаў назву "Генрыхавы артыкулы". Згодна з ім,
Рэч Паспалітая абвяшчалася шляхецкай рэспублікай з выбар-
ным каралём. Кароль не меў права прызначаць сабе пераемніка,
мець зносіны з замежнымі дзяржавамі, прызнаваць паспалітае ру-
шэнне. Кароль абавязваўся падтрымліваць рэлігійны мір у краіне
(будучы ў Францыі, Генрых меў дачыненне да Варфаламееўскай
ночы - разні пратэстантаў у Парыжы 24 верасня 1572 г.). Закана-
даўчая ўлада належала сойму, які збіраўся праз кожныя два гады.
Гэта было сур'ёзнае абмежаванне каралеўскіх прэрагатыў, манарх
пазбаўляўся заканадаўчага і судовага права, абмяжоўвалася яго пра-
ва ўстанаўліваць падаткі.
Новы кароль і вялікі князь Генрых правіў усяго шэсць месяцаў.
Спадзяванні як літвінаў, так і палякаў на Генрыха Валуа не спраўд-
зіліся. Распусны гуляка, легкадумны, самазакаханы, ён быў абса-
лютна абыякавы да дзяржаўных праблем, не ведаў ні польскай, ні
беларускай, ні лацінскай моў. У многіх ваяводствах шырыўся рух
за пазбаўленне Генрыха прастола. Незадавальненне выклікала і яго
нежаданне жаніцца на Ганне Ягелонцы - апошняй з роду Ягелонаў.
Убачыўшы, што кіраваць у Рэчы Паспалітай не так лёгка, як, на-
прыклад, у Францыі, ён уцёк з краіны на сваю бацькаўшчыну, каб
заняць больш надзейны спадчынны французскі трон, які стаў ва-
кантным пасля смерці яго старэйшага брата Карла IX. Пагоня,
арганізаваная польскімі магнатамі, каб затрымаць караля і сілаю
вярнуць яго на трон, перахапіла ўцекача толькі за аўстрыйскай
мяжой і вярнуць назад не здолела. Ён паспяхова дабраўся да Пары-
жа, дзе стаў каралём Францыі Генрыхам III (апошнім з дынастыі
Валуа). Яго ўцёкі вельмі ўразілі ўсіх як у Кароне, так і ў княстве.
Трон у сталіцы Рэчы Паспалітай зноў застаўся вакантным.
7 лістапада 1575 г. у Варшаве адкрыўся чарговы элекцыйны
сойм. Зноў загучалі шчодрыя абяцанні кандыдатаў, што пад іх ула-
344