Аб моўнай супольнасці беларускага этнасу пераканаўча свед-
чыць лексіка. Пад уплывам новых з'яў у палітычным, эканамічным
і сацыяльным жыцці ўзнікла вялікая колькасць спецыфічных слоў.
Зацвярджэнне з другой паловы XIV ст. абеларушанай старажытна-
рускай мовы ў якасці дзяржаўнай садзейнічала ўзбагачэнню нашай
нацыянальнай мовы новай лексікай, якая адлюстроўвала розныя
бакі жыцця. Утварылася і атрымала паўсюднае ўжыванне агульная
тэрміналогія. Гэта агульныя назвы прылад працы, зямельных угод-
дзяў, прадуктаў земляробства (валока, плац, сенажаць, нарогі,
збожжа, ралля, фальварк, ярыца. насенне і інш.), груп залежных
сялян, відаў феадальных павіннасцей і пабораў (отчыч, цяглы, па-
хожы, чынш, цягло, гвалты, талака, сярэбшчына, старожа і інш.),
тэрміны, якія адлюстроўвалі эканамічнае і сацыяльнае жыццё га-
раджан, спецыяльнасці рамеснікаў (сход, прывілеі, падатак, каваль,
чабатар, кушнер, кравец, рымар, шкляр і г.д.), гандлёвыя і крэдыт-
ныя тэрміны (гандаль, шынкар, мыта, доўг і інш.), назвы катэго-
рый і груп гарадскога насельніцтва, службовых асоб (мяшчане,
найміты, лёзныя, рамеснікі, радца, лаўнік, войт і інш.). У беларус-
кую мову пранікалі таксама запазычанні з іншых моў: паланізмы
(бруд, кабета, моц, пан, праца, хлопец і інш.), лацінізмы (адукацыя,
аркуш, артыкул, водар, гонар, гумар, колер і інш.), літуанізмы
(дойлід, еўня, клуня, свіран і інш.), германізмы (гвалт, дах, ланцуг,
ліхтар, фарба, цыбуля), цюркізмы. Іх было адносна нямнога, але
некаторую спецыфічную афарбоўку мясцовай мове яны надалі.
Слоўнікавы склад беларускай мовы базіруецца на трох асноўных
гістарычных пластах: агульнаславянская і агульнаўсходнеславянская
лексіка, уласнабеларускія новаўтварэнні і запазычанні. Агульнасла-
вянская лексіка ўтварае ядро яе слоўнікавага складу. Шэраг рыс
аб'ядноўвае нашу мову з украінскай і рускай, некаторымі асаб-
лівасцямі яна збліжаецца з заходнеславянскімі мовамі. Беларуская
мова захавала шмат старажытных рыс (напрыклад, поўнагалосныя
формы слоў вораг, нораў, палон, кароткі, салодкі).
Развіццю старажытнабеларускай (ці як яе называлі тады "рус-
кай) мовы спрыяла тое, што ў канцы XIV—XVII стст. яна з'яўляла-
ся дзяржаўнай мовай Вялікага княства Літоўскага з першых стагод-
лзяў яго існавання. На ёй размаўлялі вялікія князі літоўскія і
315