ладам саслоўнага характару - стварэнне судоў для шляхты, мяш-
чан, сялян, духавенства, татар, яўрэяў, хаця пры гэтым захоўваліся
і агульнасаслоўныя ўстановы.
Суды ВКЛ падзяляліся на вышэйшыя, так ці інакш звязаныя з
вялікім князем, і мясцовыя, якія дзейнічалі ў ваяводствах і паветах.
Самым высокім судовым органам быў вялікакняжацкі, ці гас-
падарскі суд, суд паноў-Рады і іх разнавіднасці: соймавы суд (пра-
водзіўся князем і панамі раднымі ў час сойма) суд камісарскі, асэ-
сарскі і скарбовы трыбунал.
У 1581 г. быў створаны і ў 1582 г. пачаў працаваць Трыбунал
ВКЛ (Галоўны суд) - вышэйшы апеляцыйны суд дзяржавы, які
абмежаваў судовую ўладу вялікага князя і паноў-Рады. Ён складаў-
ся з 46 суддзяў, якіх штогод выбірала шляхта на павятовых сой-
міках. Сесіі Трыбунала праводзіліся ў Вільні, Мінску, Наваградку.
Пастанова (дэкрэт) Трыбунала выносілася па большасці галасоў і
абскарджанню не падлягала.
Сярод мясцовых судоў найбольш старадаўнім быў замкавы,
ці гродскі суд, пасяджэнні якога праводзіліся ў замку, ці, як яго
яшчэ называлі у тыя часы, — горадзе, градзе. Суддзямі высту-
палі службовыя асобы мясцовай адміністрацыі — ваявода, ста-
раста, дзяржаўца і іх намеснікі. Тут разглядаліся справы па
абвінавачванню шляхты, мяшчан і сялян, значыць, у некаторай
ступені ён быў усесаслоўным судом. У другой палове XVI ст. у
склад гродскага суда былі ўключаны прадстаўнікі мясцовых фе-
адалаў, якія ўжо валодалі спецыяльнымі ведамі ў галіне права.
Гэта сведчыла пра пэўныя зрухі ў судаводстве, пра аддзяленне
суда ад адміністрацыі.
Да канца XVIII ст. на Беларусі дзейнічаў старажытны копны
суд, які разглядаў пераважна справы сялян. Суддзямі тут былі про-
стыя людзі — копныя мужы ці копныя старцы. Іх пастановы, як
правіла, выконваліся адразу.
Шляхцічаў і іншых асоб, якія ўчынялі злачынства ў час ваеннай
службы, маглі судзіць службовыя асобы каманднага саставу арміі:
гетман, ваявода, кашталян, маршалак, харужы — у залежнасці ад часу,
месца і цяжкасці злачынства, асобы абвінавачваемага і пацярпеўшага.
Шляхта патрабавала, каб яе судзіў не вялікі князь і яго адмініст-
286