значэнне і моц Рады раслі, і яна замест дарадчай установы пры
вялікім князі зрабілася кіруючым органам, які ўжо юрыдычна аб-
мяжоўваў уладу гаспадара. Яна стала пастаянным выканаўча-рас-
парадчым заканадаўчым, кантрольным і судовым органам. 3 цягам
часу ўстанавіўся пэўны састаў Рады. Права засядаць у ёй мелі
каталіцкія біскупы, ваяводы, кашталяны, некаторыя старосты, са-
мыя важныя службовыя асобы цэнтральнага ўпраўлення (марша-
лак земскі, канцлер, гетман найвышэйшы, падскарбій земскі і інш.)
і некаторыя буйныя феадалы па асабістых запрашэннях. Раней у
склад Рады ўваходзілі выключна католікі, але к пачатку XVI ст.
сярод іх былі ўжо і праваслаўныя. Поўны састаў Рады налічваў 45
чалавек, а пасля рэформы 1565 г. і стварэння новых ваяводстваў іх
стала 65.
Кампетэнцыя Рады была такой жа шырокай, як і самога гаспа-
дара. Яна вырашала пытанні абароны дзяржавы. міжнародных ад-
носін, бягучага кіравання, фінансавай дзейнасці, назначэння на вы-
шэйшыя дзяржаўныя пасады. Толькі з удзелам Рады рыхтаваліся і
прымаліся новыя заканадаўчыя акты, выдаваліся граматы і прыві-
леі. Рашэнні, прынятыя з удзелам Рады, не маглі быць зменены або
адменены аднаасобна вялікім князем.
Уся Рада збіралася эпізадычна, некалькі разоў у год, і разбірала
толькі важныя справы. А ўсю бягучую работу па кіраванню дзяр-
жаўнымі справамі ад імя Рады выконвала Найвышэйшая, або Тай-
ная, Рада, у якую ўваходзілі ваяводы, кашталяны, канцлер, падс-
карбій земскі, гетман, маршалак земскі. Прававое становішча Рады
у
было замацавана ў агульназемскіх прывілеях 1492 і 1506 гг.
У сваёй дзейнасці Рада вымушана была ўлічваць палітычную
сітуацыю ў краіне, а таксама знешнепалітычную абстаноўку. Усё
гэта прымушала яе дзейнічаць з пэўнай аглядкай Гдаволі часта
склікаць агульнадзяржаўныя соймы, каб заручыцца падтрымкай
усяго саслоўя шляхты.
Агульнадзяржаўны (Вальны) сойм меў важнае значэнне ў сістэ-
ме органаў дзяржаўнай улады. На яго пасяджэнні запрашаліся ўсе
буйныя феадалы, што ўваходзілі ў састаў Рады, службовыя асобы
цэнтральнага і часткова мясцовага кіравання, вярхі каталіцкага і
праваслаўнага духавенства, а таксама па 2 дэпутаты ад шляхты з
255