Манументальнага жывапісу да гэтага часу захавалася вельмі
мала. Толькі з архіўных і літаратурных крыніц вядома, што ў
гэты час многія княжацкія палацы і храмы былі ўпрыгожаны
фрэскавымі роспісамі: напрыклад, палацы ў Полацку, Гародні,
Віцебску, Вільні; цэрквы абароннага значэння ў Малым Мажэй-
каве, Сынкавічах, касцёл у Ішкальдзі. Але захаваліся многія
фрэскі ў збудаваннях Польшчы (у Любліне, Сандаміры, Беласто-
ку, Супраслі), якія былі выкананы беларускімі майстрамі, што
запрашаліся ў Польшчу, пачынаючы з першых гадоў праўлення
Ягайлы.
У жывапісе пануючым быў іканапіс. На царкоўным жывапісе
гэтага часу значна сказваўся ўплыў рэальнай рэчаіснасці. Лікі "свя-
тых" на абразах мясцовага паходжання з часам ажыўляюцца, ста-
новяцца менш умоўнымі, больш зямнымі; у іх часам выяўляюцца
рысы людзей з народа. Твораў беларускага станкавага жывапісу,
якія датуюцца раней XIV — XV стст., не знойдзена і меркаваць аб
яго характары да XVI ст. можна толькі па асобных творах, якія
захаваліся: абразы "Маці Боская Замілаванне" з Маларыты Брэсц-
кай вобласці (XIV — XV стст.), "Маці Боская Іерусалімская" з
Пінска (XV ст.), а таксама пазнейшых творах, якія ўзыходзяць да
канца XV - пачатку XVI ст.: "Маці Боская Смаленская" з Дубінца,
"Знаменне" з Імянін. Гэтыя творы дазваляюць меркаваць аб вельмі
высокім узроўні развіцця сярэдневяковага мастацтва на беларускіх
землях. Але, на жаль, гэта толькі лічаныя ўзоры некалі развітых
трыдыцый. 3 прычыны малой колькасці і стылістычнай неаднарод-
насці па іх немагчыма скласці цэласнае ўяўленне аб мясцовай шко-
ле аж да сярэдзіны XVI ст. Відавочна толькі, што мастацтва XIV,
XV і пачатку XVI стст. яшчэ непарыўна было звязана са старажыт-
нарускімі і візантыйскімі традыцыямі і цалкам захоўвала лад мыс-
лення і пачуццяў, уласцівых сярэднявеччу.
У XV ст. на Беларусі зараджаецца свецкі жывапіс, з'яўляюцца
першыя партрэты канкрэтных гістарычных дзеячаў: выявы Аль-
герда, Аляксандра Алелькі і іншых знатгіых асоб. Увага да чалаве-
ка, яго ўнутранага свету паставіла асобу ў цэнтр мастацкіх інтарэ-
саў жывапісцаў, што абумовіла адыход ад рэлігійных канонаў у
адлюстраванні гістарычнай асобы.
272