гады прызнавалі, што "Рускай зямлёй" называлася першапачаткова
толькі тэрыторыя ў трохкутніку Кіеў-Пераяслаўль-Чарнігаў, а кры-
вічы, радзімічы і шэраг іншых плямёнаў у склад уласна Русі не
ўваходзілі. Вядомы даследчык усходніх славян прафесар П.М.Трац-
цякоў у сваёй кнізе "У истоков древнерусской народности" пісаў,
што тэрмін "старажытнаруская народнасць" з'яўляецца "кніж-
ным", прыдуманым гісторыкамі. Вучоны лічыў, што гэта народнасць
была супольнасцю вельмі адноснай: яшчэ доўгі час захоўваліся
своеасаблівасці яе кампанентаў (акрамя славянскага, лета-літоўскі і
фіна-угорскі). Не толькі ў IX—X стст., але і ў XI—XII стст. Руссю,
Рускай зямлёй называлася толькі невялікая вобласць у межах Ся-
рэдняга Падняпроўя. Так, паводле Іпацьеўскага летапісу, кіеўскі
князь Мсціслаў захапіў у 1129 г. полацкіх князёў і саслаў у Ві-
зантыю, бо яны "не слушахуть его (Мсціслава) коли е зовяшет в
Рускую землю в помощь ". Менавіта Паўднёвую Русь разумее пад
Рускай зямлёй і аўтар "Слова аб палку Ігаравым".
Аднак той жа Б.А. Рыбакоў, насуперак сваім вывадам аб аднос-
на невялікай тэрыторыі Русі, непаслядоўна сцвярджаў, што Руская
зямля IX—XIV стст. у шырокім сэнсе — як тэрыторыя ўсіх ус-
ходніх славян — гэта вобласць старажытнарускай народнасці з
адзінай мовай, адзінай культурай і нават з адзінай дзяржаўнай мя-
жой. Прафесар У.В. Маўродзін у манаграфіі, якая выйшла ў 1945 г.,
пісаў, што працэс стварэння старажытнарускай народнасці не за-
вяршыўся, а феадальная раздробленасць, нашэсце мангола-татар і
іншыя фактары спынілі яго. У больш позніх работах Маўродзіна
такіх разважанняў ужо не адзначаецца.
Факт існавання старажытнарускай народнасці і фарміравання на
яе аснове беларусаў адмаўляюць сучасныя беларускія гісторыкі
Г.В. Штыхаў, М.І. Ермаловіч, М.А. Ткачоў і інш. Яны робяць ак-
цэнт на тым, што аб'яднанне зямель у Кіеўскай Русі не было по-
ўным і канчатковым, а беларускія землі толькі эпізадычна ўва-
ходзілі ў яе склад; што ў розных частках гэтай дзяржавы захоў-
валіся мясцовыя асаблівасці ў мове і культуры. Ды і адкуль, разва-
жаюць яны, маглі ўзяцца агульнасць, адзінства ў мове і культуры,
без якіх не можа быць народнасці; у грамадстве, дзе не было
школ і друку, пры слабай развітасці сродкаў сувязі, шляхоў зно-
307