Гандлёвыя сувязі, існаваўшыя ў той час. звязвалі не толькі горад
з вёскамі і мястэчкамі, але і буйныя гарады паміж сабой. У Віцеб-
ску набывалі тавары купцы з Полацка, Менска, Магілёва; на рын-
ках Полацка прадаваліся тавары слуцкіх рамеснікаў; на таргах
Менска — гарадзенскае і магілёўскае мыла, слуцкія скуры і гар-
барныя вырабы; у Бярэсці гандлявалі купцы Слуцка, Пінска, Менс-
ка. Пачынаючы з XVI ст., пастаянныя гандлёвыя сувязі існавалі
паміж Магілёвам, Менскам і Віцебскам, у Магілёў прыязджалі куп-
цы з усіх буйнейшых гарадоў Беларусі.
Вялікую ролю ў гандлёвых сувязях паміж беларускімі гарадамі
адыгрывала закупка і продаж тавараў, якія прывозіліся з Расіі,
Польшчы, Турцыі і Малдавіі. 3 Расіі дастаўляліся і прадаваліся
футра, скуры, палотны, вырабы з тканін, абутак, кажухі, мыла і
іншыя тавары, з Польшчы — сукно, палатно, жалеза, сталь, свінец,
медзь, волава, а таксама вырабы з гэтых металаў. Прадметы раско-
шы — усходнія тканіны, вырабы з золата і серабра завозіліся з
Канстанцінопаля і Малдавіі.
У Расію беларускія купцы вывозілі буйнымі партыямі збожжа,
сырыя і вырабленыя скуры — юхт, замшу, рамесніцкія вырабы з
тканін, палатно, воск і іншыя тавары. Гэтыя ж тавары карысталіся
попытам і на польскім рынку. Туды таксама вывозіліся буйнымі
партыямі тавары, закупленыя беларускімі купцамі ў гарадах Расіі.
Замежныя гандлёвыя сувязі сфарміравалі даволі шматлікае купецтва.
Паводле даных мытных кніг Бярэсця, Гародні, Віцебска за 1605 г.
знешнім гандлем займаліся каля 800 купцоў з 30 гарадоў Беларусі.
Характэрным сведчаннем прыкметнага развіцця гандлю была
спецыялізацыя сярод купецтва, якая паступова склалася ў сярэдзіне
XVII ст. У гэты час ужо адны купцы прадавалі скураныя, другія —
кушнерскія, трэція — футравыя, чацвертыя — шавецкія вырабы.
Былі таксама купцы, якія гандлявалі жывёлай і зернем. Цэхі куп-
цоў у некаторых гарадах называліся брацтвамі (братчынамі). У той
час купцамі лічыліся толькі тыя гандляры, якія ездзілі прадаваць і
купляць тавар больш за 10 вёрст ад свайго горада. "Перакупнікі",
"прасолы", рамеснікі, якія прадавалі тавары на кірмашах, купцамі
не прызнаваліся і ў купецкія таварыствы не ўваходзілі. ІДэхі і брац-
твы ахоўвалі манапольнае становішча мясцовага купецтва на ган-
377