вішча. Паводле прывілея Ягайлы ад 22 лютага 1387 г. каталіцкая
царква атрымала поўны імунітэт у сваіх маёнтках у фінансавых і
судовых пытаннях, вызвалялася ад дзяржаўных падаткаў і па-
віннасцяў, а насельніцтва маёнткаў трапляла ў поўную залежнасць
ад царквы. Дыскрымінацыйныя артыкулы Гарадзельскага прывілея
1413 г. стваралі ў феадалаў зацікаўленасць у пераходзе ў каталіцтва.
Пры актыўным садзейнічанні вярхоўнай улады на беларускіх землях
замацаваліся манастыры каталіцкага Ордэна францысканцаў (Ліда,
Наваградак, Ашмяны — канец XIV ст.), бернардзінцаў (Гародня —
1494 г., Полацк — 1498 г., Браслаў — 1504 г), аўгусцінцаў (Быстры-
ца — 1390 г., Бярэсце — пачатак XV ст.).
Да сярэдзіны XV ст. Віленскай епархіі належала 285 вёсак і 16
мястэчак, у якіх пражывала каля 40 тыс. жыхароў, што складала
1,5% усяго насельніцтва дзяржавы. 2/3 гэтай латыфундыі было на
Беларусі. За 1387—1550 гг. на тэрыторыі епархіі было заснавана 259
касцёлаў, у тым ліку 176 — на беларускіх землях. Касцёлы раз-
мяшчаліся пераважна на захадзе Беларусі па лініі Браслаў—Ві-
лейка—Менск—Нясвіж—Пінск, на ўсход ад яе былі толькі ў Полац-
ку, Віцебску, Абольцах і Слуцку. Такім чынам, да сярэдзіны XVI ст.
каталіцкая царісва пры падтрымцы вялікіх князёў і феадалаў-като-
лікаў замацавалася на сучасных паўночна-заходніх беларускіх зем-
лях і ў Літве. 19 каталіцкіх парафій у той час існавалі ў Гарадзенскім
павеце, 20 — у Наваградскім, 16 — у Менскім, 15 — у Ваўкавыскім,
7 — у Слонімскім. Гэта сіла разгарнула актыўную дзейнасць па
акаталічванню паганцаў, а таксама праваслаўнага насельніцтва Бела-
русі. Яна прыўносіла ў Вялікае княства Літоўскае элементы польскай
і пераважна заходнееўрапейскай культуры. Такі ўплыў адыграў пэў-
ную ролю ў развіцці грамадска-палітычнай думкі, культавага і аба-
роннага дойлідства, музыкі, пашырэнні асветы.
Каталіцкае хрышчэнне літоўцаў, пазбавіўшае праваслаўе надзеі
на ролю пануючай рэлігіі ў княстве, не ўшчамляла правоў правас-
лаўнага насельніцтва і царквы. Аднак, паколькі феадалы-католікі
атрымалі дадатковыя прывілеі, то ў параўнанні з імі становішча іх
праваслаўных братоў адносна пагоршылася. Асаблівы сацыяльна-
палітычны статус касцёла, ператварэнне яго ў буйнога землеў-
ласніка, закраналі інтарэсы беларускага сялянства, мяшчанства,
395