мянушку "душахват". Выступаў ён і на багаслоўскай ніве. У 1608 г.
выдаў на польскай мове кнігу "Абарона веры", у якой даказваў
"богаабранасць" уніяцтва. Любімец Пацея і Руцкага, ён хутка пра-
соўваўся па царкоўнай лесвіцы: узначальваў Быценскую, потым
Жыровіцкую архімандрыю, працаваў у канцылярыі мітрапаліта, у
1614 г. быў узведзены ў сан архімандрыта самага буйнога уніяцкага
манастыра — Віленскага Свята-Троіцкага. У 1617 г. прызначаны
епіскапам полацкім I. Кунцэвіч энергічна ўзяўся за "галоўную", як
ён казаў, справу свайго жыцця — "схіленне схізматыкаў (правас-
лаўных) у сапраўдную веру". Падтрыманы каралеўскім дваром і
Ватыканам, Кунцэвіч пачаў распаўсюджваць уніяцтва, не грэбаваў
пры гэтым захопам, жорсткімі метадамі, зачыняў праваслаўныя
храмы, забараняў праваслаўнае набажэнства. Але ў сваёй дзейнасці
сустрэў супраціўленне мясцовага насельніцтва, якое набывала ма-
савы характар, і асуджэнне грубых метадаў распаўсюджвання уніі з
боку канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі. Епіскап
паў ахвярай, быў кананізаваны Ватыканам і сёння з'яўляецца адзі-
ным святым уніяцкай царквы.
Абвастрэнне веравызнаўчых рознагалоссяў пасля 1596 г., кры-
тычны стан царквы ў 1620-я гады, а таксама спробы яе незалежна-
га стаўлення да касцёла выклікалі ў пэўных ватыканскіх колах
расчараванне самой ідэяй уніі. "Некаторыя лічаць, —гаварылася ў
інструкцыі папскаму нунцыю Ланчэлоці ў 1622 г., — што лепш,
калі б не было уніі, што без яе лягчэй было б пераварочваць у
каталіцкую веру праваслаўных вельмож паасобку". Бо нават уні-
яцкія ўладыкі дакаралі, што лаціняне не маюць іншай мэты, акра-
мя як знішчыць грэчаскае спавяданне. У самім Рыме дзейнічалі
дзве тэндэнцыі: на уніфікацыю і на захаванне асаблівасцяў уні-
яцкага абраду. Сапраўды, у 1623 г. у Рэчы Паспалітай і Ватыкане
стаяла пытанне, ці не больш карысна было б знішчыць рускі абрад,
а уніятаў перавесці на лацінскі. Польскія біскупы прадстаўлялі ў
Рым, што розныя абрады ў адным касцёле выклікаюць калатню і
сваркі, і каталіцызм устойліва б пашыраўся на ўсход і без уніі.
Свецкі бок дадаваў, што унія царкоўная стварае ў дзяржаве ўнутра-
ных ворагаў, падрывае унію палітычную, распальвае на крэсах гра-
мадскую нязгоду.
428