беларускім асяроддзі, пасля — у знікненні моўнага адзінства і
адзінства пісьма і, урэшце, — у канфесійным расколе культуры, які
асабліва выразна вызначыўся пасля 1596 г. Ад гэтага водападзелу
ўсё большую сілу ў беларускай культуры набывае чыста заходняя,
хутчэй, каталіцкая традыцыя, якая непасрэдна і вельмі апасродка-
вана выцясняе старажытнаўсходнеславянскую.
Пад канец XV ст. у большасці еўрапейскіх дзяржаў наступіў
новы перыяд у развіцці іх гісторыі і культуры, які прыйшоў на
змену сярэднявеччу. Эпоху тую сталі называць Адраджэннем, або
Рэнесансам. Гэта быў вялікі прагрэсіўны пераварот у гісторыі ча-
лавецтва. У эканамічным, палітычным, ідэалагічным і культурным
жыцці ўсяго еўрапейскага свету адбыліся надзвычай буйныя, часам
нават рэвалюцыйныя змены, выкліканыя ломкай старых феадаль-
ных адносін і зараджэннем новых, капіталістычных, узмацненнем
буржуазнай праслойкі грамадства, узрастаннем ролі гарадоў, хуткім
развіццём новай, буржуазнай па сваёй сутнасці, ідэалогіі.
Зараджэнне парасткаў буржуазнага ладу ў нетрах феадальнага
грамадства прывялі да духоўнага пералому ў пачатку XVI ст. у
краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. У процівагу панаваўшай
да гэтага феадальна-царкоўнай культуры ствараецца свецкая, гума-
ністычная культура. Сацыяльна актыўнымі станавіліся купцы і
рамеснікі, складваюцца ўмовы для стварэння нацый, абуджаецца
патрыятызм, адбываецца інтэнсіўнае станаўленне нацыянальных
культур, узвышаюцца нацыянальныя мовы. Непасрэдным вынікам
гэтага стала крытыка царквы і перагляд былых рэлігійных вучэнняў.
Храналагічныя межы еўрапейскага адраджэння — XIV ст. (для
Італіі) — канец XVI — або нават самы пачатак XVII ст. (для Усход-
няй Еўропы). Гэта быў час вялікіх падарожжаў і "геаграфічных
адкрыццяў, навуковых вынаходніцтваў, шырокага распаўсюджван-
ня кнігадрукавання, бурнага развіцця мастацтва, рэзкіх сутыкнен-
няў у галіне ідэалогіі і вялікіх антыфеадальных выступленняў.
Гэта была эпоха найвышэйшага дасягнення чалавечага розуму,
"эпоха, якая мела патрэбу ў тытанах і якая нарадзіла тытанаў
па сіле думкі, пачуцця і характару, па шматбаковасці і вучонасці,
— пісаў Ф. Энгельс. — Тады не было амаль ніводнага выдатнага
чалавека, які не ажыццявіў бы далёкіх падарожжаў, не размаўляў
431