метамі беларускай школы іканапісу з'яўляюцца абраз "Тройца но-
вазапаветная" з Дастоева, "Успенне" з Паніквы на Берасцейшчыне,
"Матка Боская Адзігітрыя Неўвядальны цвет" з сяла Басценавічы
на Магілёўшчыне, пяць работ маларыцкага майстра, выкананых у
1648—1650 гг. ("Праабражэнне", "Пакроў", "Успенне", "Нараджэн-
не Маткі Боскай", "Цалаванне Іаакіма і Ганны. Благавесце Ганне").
Сярод твораў XVII ст. адзіным уласнаручна падпісаным пом-
нікам з'яўляецца работа Пятра Яўсеевіча з Галынца (Магілёў-
шчына) "Нараджэнне Маткі Боскай" (1649). Гэты твор — яркі
прыклад беларускай іканапіснай школы, у якой ужо добра прасоч-
ваецца станаўленне нацыянальнага варыянта барока. Работа Пятра
Яўсеевіча азначае важны этап у гісторыі станковага жывапісу пер-
шай паловы XVII ст., які дэманстраваў яе дасягненні і паказваў,
што ў развіцці рэалістычных тэндэнцый беларускі іканапіс таго
часу некалькі апярэджваў старажытнарускае мастацтва, уздым у
якім адбыўся крыху пазней, у другой палове XVII ст.
Беларускі станковы партрэт, які пачаў фарміравацца ў XV ст.,
ужо ў канцы XVI ст. дае высокія ўзоры. Асаблівага росквіту гэты
жанр дасягнуў у XVII — пачатку XVIII ст.
Партрэт XVI—XVIII стст. з'яўляецца не толькі творам мастацт-
ва, а яшчэ (можа, і найперш) генеалагічным дакументам, які ўве-
кавечвае прадстаўніка таго ці іншага роду і з'яўляецца яго свое-
асаблівым "пашпартам". Такая функцыянальная накіраванасць парт-
рэта нараджала своеасаблівыя стылістычныя прыкметы, якія не
змяняліся на працягу многіх дзесяцігоддзяў, аж да пачатку XIX ст.
Складваецца тып партрэта, які ў польскім мастацтвазнаўстве назы-
ваецца "сармацкім", у Расіі вядомы з другой паловы XVII ст. як
"парсуна". Для партрэтаў такога роду характэрны строгія каноны:
фігуры падаюцца ў рост, радзей пагрудна, або пакалеНна, у пара-
дным адзенні, з атрыбутамі ўлады (булава, жэзл, ключ і г.д.). На
фоне звычайна маляваліся падвязаныя драпіроўкі і элементы архі-
тэктуры, што рабіла ўражанне і надавала партрэту ўрачыстасць і
параднасць. Выява дапаўнялася доўгім надпісам, у якім паведамля-
лася пра ўзнагароды, тытул, пасады партрэтаванага, а таксама не-
каторыя біяграфічныя звесткі. Нярэдка ў кутку партрэта можна
было ўбачыць і герб заказчыка. Мастак імкнуўся праўдзіва пера-
470