тур — вобраз Кацярыны з в. Сурвілішкі на Гарадзеншчыне, прад-
стаячых ля крыжа з магілёўскай Спаскай царквы, выявы Марыі і
Іаана Багаслова з касцёла Архангела Міхаіла ў Навагародку, скуль-
птуры прарока Захарыя і біскупа рымскага з касцёла Брыгіцкага
манастыра ў Гародні.
У першай палове XVII ст. у Беларусі быў створаны цэлы шэраг
алтарных комплексаў. Менавіта на іх змяшчалася асноўная частка
жывапісных, скульптурных твораў. Багата аздабляліся яны і дэка-
ратыўнай разьбой. Таму алтарныя комплексы з'яўляюцца прыкла-
дам сінтэзу мастацтваў, гарманічна спалучаных агульнасцю ідэйнай
задумы, што стварала ўражанне багацця, пышнасці і хараства. Яск-
равы прыклад таму — галоўны алтар касцёла Іаана Хрысціцеля (в.
Волпа на Гродзеншчыне), алтар Успенскага касцёла вёскі Будслаў
на Меншчыне, дзе змешчана 20 скульптур, алтар былой уніяцкай
царквы ў в. Порплішча на Віцебшчыне.
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва XVI — першай паловы
XVII ст. развівалася ў непасрэднай сувязі з народным мастацтвам,
старажытнарускімі і заходнееўрапейскімі традыцыямі. Развівалася
размалёўка па дрэву, чаканка па металу, таракотавая і паліваная
кераміка і кафля. Рамеснікі выраблялі паліхромную рэльефную
кафлю з рознымі кампазіцыямі, ужывалі глазур і эмаль. Шмат
мастацкіх рэчаў выраблялася з металу, развіваліся коўка, ліццё,
разьба. Збройнікі ўжывалі каштоўныя металы ў аздобе зброі.
Дзейнічалі цэхі ювеліраў. Разьбяры па косці, выкарыстоўваючы
рогі ласёў, аленяў, клыкі дзікоў, косці розных жывёл, птушак
выраблялі гронкі нажоў, накладкі калчанаў, дэталі арбалетаў,
грабяні, гузікі, фігуркі шахмат, шашак, абклады кніг і абразоў,
невялікія абразкі. Спецыялісты па апрацоўцы каменю выраблялі
гарматныя ядры розных памераў, тачыльныя брускі, прасліцы,
надмагільныя крыжы, надмагіллі ў выглядзе бюстаў, статуй, рэлье-
фаў, стэл, калон, абеліскаў, архітэктурна-дэкаратыўныя дэталі (ка-
лоны, парталы і г.д.). Гутнікі XVI—XVII стст. унеслі значны ўклад
у развіццё шкларобства, вырабляючы посуд: кілішкі, кубкі, бакалы,
чаркі, бутэлькі, якія ўпрыгожваліся шклянымі каляровымі ніцямі,
жгутамі, стужкамі, пячаткамі з выявамі гербаў, роспісам фарбамі і
золатам.
474