ныя дасягненні, склала цэлую эпоху ў станаўленні беларускай, рус-
кай і ўкраінскай культуры і шмат у чым прадвызначыла характар іх
будучага развіцця. Яна адыграла выдатную ролю ва ўмацаванні
сувязяў паміж Усходам і Захадам, славянскімі і іншымі народамі
Еўропы, зрабіла значны ўплыў на абуджэнне і фарміраванне нацы-
янальнай самасвядомасці славянскіх народаў. Праз друкарскі
подзвіг Скарыны ўсходняе славянства дасягнула вышынь еўрапейс-
кай культуры.
Геніяльнае пачынанне Скарыны, багатыя Скарынінскія традыцыі
былі падхоплены, прадоўжаны і развіты яго выдатнымі сучаснікамі і
паслядоўнікамі — друкарамі, пісьменнікамі, вучонымі і культурнымі
дзеячамі Усходняй і Заходняй Еўропы: М. Гусоўскім, М. Ліцвінам,
I. Фёдаравым, П. Мсціслаўцам, С. Будным, В. Цяпінскім, П. Трубе-
рам, братамі Мамонічамі, Л. Зізаніем, М. Сматрыцкім, С. Полацкім і
інш. Кнігі Скарыны распаўсюджваліся на Беларусі, Украіне, Літве, у
Расіі і іншых еўрапейскіх землях. На працягу стагоддзяў яны
карысталіся тут вялікай папулярнасцю і аўтарытэтам, служылі збро-
яй у барацьбе за нацыянальную культуру і мову. Яны беражліва
захоўваліся, перадаваліся з пакалення ў пакаленне, перапісваліся.
служылі ўзорам для пераймання паслядоўнікам і здзейснілі вялікую
культурную місію ва Усходняй Еўропе.
Францыск Скарына — вялікі патрыёт і адданы сын свайго наро-
да. Нягледзячы на тое, што ён вучыўся і працаваў у Заходняй
Еўропе, не парваў сувязяў з радзімай, а ўсе сілы і энергію аддаў
служэнню "людем посполитым руского языка" для пашырэння ас-
веты ў родным краі. Веды, атрыманыя ва універсітэтах Польшчы і
Італіі, ён імкнуўся перадаць свайму народу. Скарына разумеў важ-
насць роднай мовы як фактару, які спрыяе захаванню цэласнасці
народа, яго адзінства і нацыянальнай самабытнасці. Таму ён зама-
цаваў родную мову ў высокай літаратуры сусветнага значэння -
Бібліі як раўнапраўную, "боскую" побач з класічнымі
агульнапрызнанымі кананічнымі (лацінскай, грэчаскай, старажыт-
наяўрэйскай) мовамі. Ён даказаў яе права на "свяшчэннасць". I ў
гэтым яго велізарная заслуга перад сваім народам і перад усім
славянскім светам. Скарына стаяў ля вытокаў беларускай нацыя-
нальнай культуры і стаў яе сімвалам.
446