сродкам жыцця, і прызваннем. Адукацыю паэт атрымаў у Беларусі,
паглыбляў веды ў Вільні, Польшчы, Італіі.
У другім дзесяцігоддзі XVI ст. Гусоўскі служыў пры двары сак-
ратара вялікакняжацкай канцылярыі, епіскапа Плоцка Вітэлія
(Эразма Целка) — дыпламата, гуманіста, мецэната рэнесанснай
культуры. Разам са сваім патронам, які ўзначаліў польска-літоў-
скую дыпламатычную місію да папы Льва X, М.Гусоўскі ездзіў у
Рым і прабыў там больш трох гадоў. Час, праведзены ў Італіі, меў
вялікае значэнне для складвання яго гуманістычнага светапогляду.
Пасля нечаканай смерці ў 1522 г. Вітэлія, ён вярнуўся ў Польшчу,
дзе і пражыў да канца сваіх дзён.
Самым значным творам Міколы Гусоўскага з'яўляецца паэма
"Песня пра зубра", створаная ў Рыме ў 1521—1522 гг. і надрукава-
ная ў Кракаве ў 1523 г. Як сведчыць сам аўтар, аднойчы яму
давялося бачыць у Рыме спецыяльна наладжаны для публікі бой
быкоў. Гэта відовішча нечым нагадвала паляванне на зубра і, нату-
ральна, выклікала ў Міколы, як былога паляўнічага, адпаведныя
ўспаміны, якімі ён і падзяліўся з прысутнымі. Гэта апавяданне
настолькі зацікавіла слухачоў, сярод якіх быў і сам папа Леў X —
заўзяты аматар палявання і сапраўдны знаток паэзіі, што Гусоўска-
му тут жа было даручана скласці паэму пра насельніка далёкіх
паўночных лясоў.
Такім чынам, "Песня пра зубра" напісана па заказу і адрасавана
італьянскаму чытачу, выхаванаму на класічных узорах літаратуры.
I вось з-пад пяра Гусоўскага выходзіць твор вялікай мастацкай
сілы, выключна арыгінальны і самабытны, які з'яўляецца палітыч-
ным трактатам. Яго змест заснаваны на багатьгх асабістых уражан-
нях і перажываннях аўтара, які вырас у лясным краі, на ўлонні
некранутай прыроды Беларусі канца XV ст.
Амаль палову гэтай паэмы займаюць апісанні знешняга выгля-
ду, павадак, ладу жыцця зубра, цара беларускіх пушчаў, і сцэны
палявання. Вельмі падрабязна, з вялікай мастацкай сілай і перака-
нанасцю апісаны паводзіны цяжка параненага зубра. Зубр для Гу-
соўскага быў сімвалам радзімы. Таму "Песня пра зубра" стала і
песняй аб Беларусі—Літве. Побач з вобразам зубра аўтар паэмы
стварае велічны вобраз сваёй радзімы. Паэт апявае прыгажосць
455