Вось як характарызуе абстаноўку на ўсходзе Беларусі Баркула-
баўскі летапіс: "...Року 1583 календар новый выдан за кроля Сте-
фана... На тот же час было великое замешание промежи панами
и промеж людми духовными, также и людми простыми было пла-
чу великого, нарекания силного, похвалки, посварки, забуйство, гра-
бежи, заклинания, видячи яко новые свята установляли, праздники
отменяли, купцом торги албо ярмарки поотменяли, право было
начало пристья антихристова, у таком великом замешанью ".
Адмена святаў паводле старога календара, забарона гандлю і
рамесніцкай дзейнасці ў каталіцкія святы, перанос або адмена
кірмашоў выклікалі народнае хваляванне ў Полацку. Палачане ад-
казалі на гэтыя меры своеасаблівым пратэстам.
Нягледзячы на націск з боку ўлад і царквы, у дні каталіцкіх
святаў полацкія гандляры адкрывалі крамы, дзе ішоў гандаль яшчэ
болын ажыўлены, чым у будзённыя дні. Рамеснікі дэманстратыўна
працавалі ў сваіх майстэрнях з ранку да вечара. Калі лентвойт
паспрабаваў забараніць работу і гандаль у святочныя дні, пагража-
ючы расправай, гараджане хацелі закідаць яго каменнем. Лентвойт
звярнуўся са скаргай да караля. Праз некаторы час ад яго прыбыла
грамата. Кароль забараняў палачанам працаваць і гандляваць у дні
каталіцкіх святаў, ва ўсякім разе - не рабіць гэта яўна.
Спасылаючыся на каралеўскае распараджэнне, гарадскія ўлады
запатрабавалі ад жыхароў Полацка "пачцівасці" да каталіцкіх свя-
таў, і, магчыма, прыбеглі да карных мер. У адказ на гэта натоўпы
гараджан выйшлі на вуліцы. Раздаліся крыкі, што трэба разграміць
касцёл і езуіцкую калегію, спаліць горад і замак, а самім пайсці да
Масквы. Ваяводскіх слуг, якія спрабавалі навесці парадак, гарад-
жане адкрыта паграджалі забіць. Натоўпы народу на вуліцах павял-
ічваліся. Пачаўся пагром шляхецкіх дамоў. Уладам з вялікай цяж-
касцю ўдалося падавіць хваляванні. Службовыя асобы паведам-
лялі, што жыхары Полацка хваляць рускага цара, лічаць яго больш
прымальным для сябе, чым кароль Рэчы Паспалітай.
Адзінай крыніцай, якая паведамляе пра падзеі ў Полацку, з'яў-
ляецца пісьмо Льва Сапегі да Крыштафа Радзівіла, датаванае 1599
годам. Безумоўна, у канфідэнцыяльнай перапісцы з Радзівілам Са-
пега быў цалкам шчыры. Аднак у сучасных даследчыкаў выклікае
485