якія захоўваліся ў касцёлах і будынках магістрата. Тьгх шляхцічаў і
ксяндзоў, асабліва езуітаў, якія не паспелі схавацца, паўстанцы пе-
рабілі. У хуткім часе ў горад увайшлі казакі на чале з М. Нябабай.
У кастрычніку хваляванні сярод сялян сталі праяўляцца і на
тэрыторыі паўднёва-ўсходніх ваяводстваў Польшчы, вакол Кракава
і Любліна. Расла пагроза ахопу паўстаннем Бельскага павета. У
Вільню паступіла паведамленне, што паўстаўшыя "к Бельску на-
бліжаюцца лясамі і ўсе сяляне з імі, і брэсцкія сяляне панасаджвалі
сабе косы".
Усё гэта прымусіла Я. Радзівіла паспяшацца з пасылкай у раёны
Пінска і Бярэсця атрада наёмнага войска сотніка Мірскага. Даве-
даўшыся аб набліжэнні да горада карнага атрада, жыхары Пінска
разам з казакамі, як сведчаць крыніцы, пакляліся да апошняга аба-
раняцца. Насельніцтва рабіла завалы на вуліцах, паглыбляла равы і
ўзмацняла гарадскія сцены. Рамеснікі са свінцовых рам езуіцкага
манастыра і будынкаў калегіі адлівалі кулі.
Пад сценамі горада кавалерыя Мірскага аб'ядналася з шляхці-
чамі, якія ўцяклі з Пінска. Пінскі войт А. Ельскі паспяшаўся рас-
правіцца з паўстанцамі, не дачакаўшыся падыходу ўсіх высланых
войск. Раніцай 26 кастрычніка конныя атрады шляхцічаў уварвалі-
ся ў горад. Не сустрэўшы супраціўлення на ўскраінах Пінска, кава-
лерысты спыніліся толькі ў раёне рынку і будынкаў езуіцкай ка-
легіі, бо мост, які вёў на ратушную плошчу, аказаўся разабраным.
Вузкія вуліцы аказаліся запоўненымі коннай шляхтай і наёмнікамі.
Засеўшы ў будынку езуіцкага касцёла і паблізу бліжэйшых дамах,
гараджане адкрылі моцны ружэйны агонь. Наёмнікі ў паніцы па-
беглі. Аднак вуліцы, якія вялі з горада, ўжо былі загароджаны
перавернутымі вязамі і грудамі каменняў. У жорсткай бойцы ля
гарадскіх сцен пінчане завяршылі разгром рэгулярных войск і
шляхты. Адзін са сведкаў гэтых падзей, манах-дамініканец, паве-
дамляў, што "жыхары Пінска з жонкамі і дзяцьмі...хутка беглі...-
забраўшы каменні з бань і дровы з дамоў, сваіх (г.з. шляхцічаў) білі
як маглі, хто з ружжа, хто косамі, хто палкамі, іншыя кідалі
каменні, дровы і чым хто мог".
Рэшткі шляхты на чале з войтам Ельскім, якія здолелі ўцалець,
у навакольных сёлах чакалі падмацавання. Яны прыгразілі жыха-
503