нія рэгіёны. Яна была адной з найбольш драматычных старонак
беларускай гісторыі. Вялікае княства Літоўскае было адкінута на
дзесяткі гадоў назад у сваім гаспадарчым развіцці. Ваенныя дзеянні,
грабяжы, пастоі войскаў, непасільныя кантрыбуцыі давялі Беларусь
да страшнага спусташэння, нанеслі вялікі ўрон яе эканоміцы. Сотні
населеных пунктаў ляжалі ў руінах. Былі спалены Нясвіж, Ляхавічы,
Магілёў, Віцебск, Мсціслаў і шмат іншых гарадоў. «Гарады Бярэсце,
Кобрын, Гарадзец цалкам разбураны, дамы спалены, людзі вымерлі,
другія разышліся», — адзначалася ў інвентары 1712 г. Берасцейскай
і Кобрынскай эканомій. Тыповай карцінай зноў сталі неапрацаваныя
палі, абязлюдныя сядзібы і вёскі. Было закінута 60—70% пасяўных
плошчаў, знішчана каля паловы рабочай жывёлы, зніклі цэлыя вёскі.
Шклоўскае графства, напрыклад, страціла 86,4% свайго насель-
ніцтва. На 43% зменшылася колькасць сялянскіх гаспадарак у Копы-
скім графстве. У Крычаўскім старостве ў 1712 г. пуставала 73%
ворных валок, у Гарадзенскай эканоміі — амаль тры чвэрці сялян-
скіх ворных зямель. Удары, што абрушыліся на Беларусь, былі
асабліва адчувальнымі яшчэ і таму, што яе гаспадарка не паспела
адысці ад упадку другой паловы XVII ст.
Ваенныя спусташэнні ўзмацніліся засухай, што спасцігла сельс-
кую гаспадарку. Вялікім цяжарам для разрабаванага і збяднелага
народа была эпідэмія, якая лютавала з 1708 па 1711 гг. і выклікала
вялікую смяротнасць. У Наваградку пасля яе засталася толькі пало-
ва жыхароў. Эпідэмія ў Гародні ў 1710 г. прыняла такія памеры,
што "ўвесь горад застаўся пустым".
Паўночная вайна падарвала гаспадарчы і дэмаграфічны патэн-
цыял Беларусі. Сельская гаспадарка, гарады, рамяство, гандаль
прыйшлі ў глыбокі заняпад. Вялікай цаной заплаціў беларускі на-
род у гэтай вайне. Агульныя страты насельніцтва склалі каля 30%,
а гэта больш за 700 тыс. чалавек (за гады вайны яго колькасць
знізілася з 2,2 млн. да 1,5 млн. чалавек).
Ваеннае ліхалецце адышло і самаахвярнай працай беларускі на-
род стаў адраджаць разбураную гаспадарку. За 30 — 40 пасляваен-
ных гадоў насельніцтва амаль падвоілася, а да 1791 г. павялічылася
да 3,6 млн. чалавек. Запусцелыя нівы ў значнай меры былі закуль-
тываваны, у два разы вырасла пагалоўе хатняй жывёлы.
540