Паглыбленне палітычнага крызісу
У той час, як суседнія дзяржавы перажывалі ўздым і пашыралі
свае тэрыторыі, Рэч Паспалітая «трымалася беспарадкам». Яна
апынулася ў стане поўнай анархіі і бязладдзя, якія сталі вынікам
злоўжывання «залатымі шляхецкімі вольнасцямі». Права «свабоды
забароны», абавязак дэпутатаў прытрымлівацца інструкцый, атры-
маных на павятовых сойміках, паралізавалі работу сойма. 3 канца
XVII ст. ён стаў недзеяздольным і ператварыўся ў месца вядзення
спрэчак паміж магнацкімі кланамі. На працягу дзесяцігоддзяў не
прымаліся новыя законы, не праводзіліся рэформы, неабходныя
для таго, каб выйсці з крызісу. Перыяд 20—60-х гадоў XVIII ст.
характарызуецца рэзкай канфрантацыяй уплывовых магнацкіх гру-
повак, якія аспрэчвалі ўладу ў дзяржаве. Спачатку Чартарыйскія,
Радзівілы і Ржэвускія супрацьстаялі Патоцкім і Браніцкім, потым
Радзівілы ўжо змагаліся з Чартарыйскімі.
Сваімі ўнутранымі канфліктамі яны раздзіралі краіну і інспі-
равалі знешняе ўмяшанне ў яе справы. Яна стала для іншаземных
войск «заезным дваром і карчмой.., пры гэтым, аднак, яны, як
правіла, забываліся пра плату». 3 пачатку XVIII ст. Рэч Паспалітая
пазбавілася самастойнага палітычнага курсу. Расія, Аўстрыя, Фран-
цыя і Прусія ўсё часцей умешваліся ў яе ўнутраныя справы. Ім
было выгадна трымаць пад сваім кантролем аслабеўшую краіну.
Як адзначаў Ф. Энгельс, дэмаралізацыя правячай арыстакратыі,
недахоп сіл для развіцця буржуазіі і пастаянныя войны, якія спуста-
шалі краіну, зламілі, урэшце, моц Рэчы Паспалітай. XVIII стагод-
дзе стала пераломным для яе — панаваўшая ў дзяржаве анархія
магнатэрыі і шляхты, крывавыя міжусобіцы паміж групоўкамі
давялі краіну да страты дзяржаўнай самастойнасці.
У другой палове XVIII ст. вярхоўная ўлада паспрабавала ўтай-
маваць бязладдзе і анархію. Соймы Рэчы Паспалітай прынялі шэ-
раг рашэнняў, накіраваных на стабілізацыю эканамічнага і палітыч-
нага жыцця. Яны павінны былі садзейнічаць умацаванню аўтары-
тэту вярхоўнай улады, абмежаванню свавольства магнатаў і шлях-
ты. Але спыніць працэс палітычнага заняпаду ні кароль, ні сойма-
выя пастановы не змаглі. Для такога павароту падзей Рэч Паспа-
літая не мела тады ні эканамічных, ні сацыяльных перадумоў.
551