перамовы з Прусіяй і Аўстрыяй аб новым падзеле Рэчы Паспалітай.
Прусія, якая не прымала ўдзелу ў баях, імкнулася ўсё ж
узнагародзіць сябе матэрыяльна за кошт Польшчы ўзамен за страты,
якія яна панесла, змагаючыся ў складзе антыфранцузскай кааліцыі.
Аўстрыя, атрымаўшы абяцанні аб перадачы ёй у будучым Баварыі,
адмовілася ад тэрытарыяльных прэтэнзій. У гэтых умовах быў пра-
ведзены другі падзел Рэчы Паспалітай. 23 студзеня 1793 г. у Пецяр-
бургу была падпісана канвенцыя паміж Прусіяй і Расіяй, згодна з
якой да Прусіі адышлі Вялікапольшча, Мазовія, Гданьск і Торунь.
Расія атрымала цэнтральную частку Беларусі да лініі Друя — Пінск,
а таксама Заходнюю Украіну і Падолію — усяго 280 тыс. кв. км з
3 млн. жыхароў.
17 чэрвеня 1793 г. у Новым замку ў Гародні сабраўся сойм
Рэчы Паспалітай, які павінен быў зацвердзіць другі падзел. Пасол
Расіі ў Рэчы Паспалітай Сіверс прымаў усебаковыя намаганні, каб
забяспечыць прыняцце акта падзелу на пасяджэнні сойма: у двор
замка былі ўведзены войскі з гарматамі, патрыятычна настроеныя
дэпутаты былі арыштаваны, праводзілася канфіскацыя іх маёнткаў.
Сойм ратыфікаваў дагавор з Расіяй, якім пацвердзіў пераход пад яе
ўладу беларускіх і ўкраінскіх зямель. Але, нягледзячы на намаганні
Сіверса, дагавор з Прусіяй доўга не прымаўся. Пасля яго абвяш-
чэння дэпутаты маўчалі на працягу некалькіх гадзін, не выносячы
ніякага рашэння. Пасля ночы маўчання маршалак сойма Бяліньскі,
які з'яўляўся стаўленікам пецярбургскага двара, абвясціў, што маў-
чанне — знак згоды і закрыў пасяджэнне сойма. Гэты сойм, які
праводзіўся ў акружаным войскамі замку, увайшоў у гісторыю пад
назвай "маўклівага", ці "нямога".
У час правядзення сойма была скасавана Канстытуцыя 1791 г. і
прынята новая. Згодна з ёю аднаўлялася Пастаянная рада, вяртала-
ся выбарнасць каралёў, вышэйшым заканадаўчым органам краіны
заставаўся сойм, які склікаўся кожныя чатыры гады на восем тыд-
няў. Як і папярэдняя, новая Канстытуцыя абвяшчала адмену права
"ліберум вета", рашэнні на соймах павінны былі прымацца про-
стай большасцю галасоў. Але гэтая Канстытуцыя засталася на па-
перы, так і не паспела ўступіць у дзеянне — вельмі хутка Рэч
Паспалітая знікла з палітычнай карты Еўропы.
572