прыватнаўласніцкія: Нясвіж, Слуцк, Слонім, Ашмяны, Друя, Док-
шыцы і інш. Прыватнаўласніцкімі з'яўлялася пераважная боль-
шасць беларускіх мястэчак. Такое становішча перашкаджала хут-
каму развіццю гарадоў і мястэчак, росту насельніцтва ў іх. У дру-
гой палове XVIII ст. значэнне шэрагу гарадоў і мястэчак значна
змянілася, што было абумоўлена ступенню іх разбурэння ў час
папярэдніх войнаў, а таксама зменамі ў накірунку гандлёвых шля-
хоў, значэннем гэтых населеных пунктаў у эканамічным і палі-
тычным жыцці Беларусі. Ва ўсходняй частцы Беларусі значна
ўзрасла роля Віцебска, у заходняй частцы — Гародні, Слоніма, у
цэнтры — Менска. Страцілі сваё значэнне ў эканамічным і палі-
тычным жыцці Полацк, Пінск, Наваградак. Найбольш буйным з
беларускіх гарадоў быў Віцебск, дзе жыло ў 1796 г. 12,5 тыс.
чалавек. У другім па велічыні горадзе Беларусі — Менску—
налічвалася 7 тыс, у Гародні — 6 тыс, у Магілёве і Полацку — па
5,5 тыс. чалавек. Хутка развіваліся асобныя мястэчкі, перш за ўсё
тыя, дзе адбываліся вялікія кірмашы — Зэльва, Смаргонь, Койдана-
ва, Відзы.
Сацыяльны склад гарадскога насельніцтва быў даволі страка-
тым. У гэтыя часы каля 80% насельніцтва беларускіх гарадоў
складалі мяшчане, але сярод гэтага саслоўя мелася значная коль-
касць саслоўных груп, якія вылучаліся як па маёмаснаму стано-
вішчу, так і па ролі ў вытворчай дзейнасці. Змены ў структуры
гарадскога насельніцтва Беларусі ўскладнялі гаспадарчую дзей-
насць, развіццё таварна-грашовых адносін. Усё большую ролю ў
эканамічным і палітычным жыцці гарадоў побач з даўнейшым пат-
рыцыятам (цэхавая старшына, бурмістры і г.д.) пачынаюць адыгры-
ваць яшчэ нешматлікія ўладальнікі ці арандатары мануфактур, за-
можныя купцы, банкіры, з асяроддзя якіх у далейшым павінна
была сфарміравацца буржуазія. На другім полюсе была вялікая
маса незаможных або наогул немаёмасных мяшчан, якія працавалі
ў майстэрнях і на мануфактурах па найму — будучы пралетарыят.
У апошнія дзесяцігоддзі XVIII ст. у гарадах Беларусі пачала
складацца асобная сацыяльная група — інтэлігенцыя. Нешматлікая
па колькасці, яна адыгрывала больш значную ролю не толькі ў
культурным, але і ў палітычным жыцці краіны. Асаблівасцю Бела-
561