масці, заняпад аўтарытэту царквы, развіццё свецкага светапогляду,
пашырэнне рэлігійнага скептыцызму. На змену фанатызму, заба-
боннасці, пасіўнасці, жорсткасці, крывадушшу паступова прыход-
зяць культ розуму, рацыяналізм, грамадзянскасць, актыўнасць, пат-
рыятызм. Агульнапалітычны ўздым апошняй трэці XVIII ст. на
Беларусі, які ахапіў мясцовую шляхту і гараджан, меў сваім вы-
нікам распаўсюджванне перадавых для свайго часу дэмакратычных
ідэалаў. Сярод шляхты і гараджан растуць, з аднаго боку, сепа-
ратысцкія настроі да Польшчы, а з другога — патрыятызм, абуджа-
ны падзеламі Рэчы Паспалітай. "Краёвы" літвінскі патрыятызм пе-
растае быць набыткам абмежаванага кола асоб.
У славянскіх краінах, у тым ліку і на землях Беларусі, Асвет-
ніцтва мела ў адрозненне ад заходнееўрапейскага шэраг адметных
рысаў. Філасофія Асветніцтва не набыла тут такога рашучага рэва-
люцыйнага і матэрыялістычнага характару, як у Заходняй Еўропе.
Слабай развітасцю буржуазных грамадскіх адносін тлумачыцца
тое, што носьбітам ідэй асветніцтва ў Беларусі выступалі прад-
стаўнікі не буржуазіі, а перадавога дваранства (шляхты) і, часам,
духавенства.
Аднак, нягледзячы на гэтыя адрозненні, славянскае, у тым ліку і
беларускае, Асветніцтва ўсё ж было цесна звязана з заходнееўра-
пейскім. Славянскіх і заходнееўрапейскіх асветнікаў аб'ядноўвала
вера ва ўсемагутную сілу розуму, у тое, што пры дапамозе ведаў
можна змяніць грамадства да лепшага. Аб'ядноўвала агульная накі-
раванасць супраць феадальнага ладу, супраць пануючых у папярэд-
нюю эпоху ідэй контррэфармацыі, за чалавека і яго вызваленне ад
рэлігійнага фанатызму. Аб'ядноўвала арыентацыя на антычнасць і
Рэнесанс, бо гэта была арыентацыя на часы Скарыны і Буднага.
У другой палове XVII—XVIII ст. узраслі касмапалітычныя тэн-
дэнцыі ў культуры, носьбітамі якіх былі тыя ж каталіцкія ордэны.
Буйная і сярэдняя шляхта масава дэнацыяналізавалася, прымала
разам з каталіцызмам польскую мову і польскую культуру. Сой-
мавымі пастановамі 1696—1697 гг. завяршылася паступовае выцяс-
ненне беларускай мовы з дзяржаўнага справаводства і афіцыйнага
ўжытку. Паланізацыя адцягвала ад беларускай культуры значныя
разумовыя сілы. "Руская" мова ўжывалася пераважна ў сферах хат-
589