г. Ордэна езуітаў. Гэта дазволіла перадаць справу кіраўніцтва асве-
тай у рукі спецыяльнага ўрадавага органа разам са школамі,
манастырамі, маёнткамі, грашовымі капіталамі, якія належалі
езуітам. Разам з тым з-за недахопу падрыхтаваных настаўнікаў
Адукацыйная камісія вымушана была выкарыстоўваць былых чле-
наў Ордэна езуітаў. Для падрыхтоўкі настаўнікаў пры Галоўнай
школе ў Вільні была створана настаўніцкая семінарыя.
Натуральна, што пры такіх умовах Адукацыйная камісія павінна
была сустрэць сур'ёзныя цяжкасці і супрацьдзеянне езуітаў. Яе
візітары (інспектары) у справаздачах аб наведванні школ адзначалі,
што настаўнікі-манахі, рэктары і прэфекты вучылішчаў ігнаруюць
Статут і працягваюць працаваць па-старому.
Рэформа асветы адпавядала інтарэсам прагрэсіўных колаў шлях-
ты Рэчы Паспалітай. Аднак яе рэальнае ажыццяўленне, асабліва ў
галіне пачатковага навучання, было вельмі цяжкай і амаль
непасільнай задачай, паколькі сапраўднымі гаспадарамі жыцця гра-
мадства заставаліся недальнабачныя прыгоннікі-феадалы. Імкненне
рэфарматараў даць народу хоць бы мінімум карысных ведаў заста-
лося толькі добрым намерам, паколькі ў школах, што знаходзіліся
пад наглядам памешчыкаў, улада і дух царквы не былі пахіснуты.
У пачатку 80-х гадоў у той частцы Беларусі, якая знаходзілася ў
складзе Рэчы Паспалітай, налічвалася больш як 200 пачатковых
школ, у якіх навучалася каля 2500 чалавек. 3 іх 30% былі дзецьмі
сялян, астатнія належалі да памешчыцкага саслоўя, шляхты. Наву-
чанне сялян было абмежавана рамкамі пачатковай школы, а яго
змест па-ранейшаму вызначаўся, галоўным чынам, каталіцкім ду-
хавенствам. Намаганні Адукацыйнай камісіі даць пачатковай шко-
ле свецкі напрамак натыкаліся не толькі на адсутнасць падрыхтава-
ных настаўнікаў, падручнікаў, памяшканняў, але і на прамое
процідзеянне прыгоннікаў.
Сярод навучальных устаноў Беларусі асаблівай увагі заслугоўва-
юць школы, заснаваныя ў Гародні кіраўніком Гарадзенскай эканоміі
Антоніем Тызенгаўзам: медыцынская, ветэрынарная, акушэрская,
чарчэння і малявання, фінансавых кантралёраў, каморнікаў, мастац-
ка-тэатральная і інш. Гэта былі першыя навучальныя ўстановы тако-
га тыпу ў Рэчы Паспалітай. Іх дзейнасць служыла далейшаму
602