нах, Магілёве, Полацку, Жыровічах, Вішневе, Цяцерыне, Талачы-
не, Чарэі, Ушачах, Барунах.
Базыльянскія школы цалкам успрынялі езуіцкую арганізацыю,
сістэму і змест навучання і выхавання. Найважнейшым адрознен-
нем у іх было тое, што базыльянскія настаўнікі вялі выкладанне на
беларускай мове. Ва ўмовах заняпаду праваслаўных брацкіх школ
гэты факт меў станоўчае значэнне. Асноўны кантынгент вучняў у
базыльянскіх школах складалі дзеці дробнапамеснай беларускай
шляхты і гараджан, што прынялі унію.
На педагагічнай ніве ў Беларусі ў другой палове XVII і ў XVIII ст.
побач з езуітамі і базыльянамі дзейнічалі і іншыя манаскія каталіцкія
ордэны. Так, дамініканцы мелі свае школы ў Беліцы, Чашніках, Уша-
чах, Княжыцах; трынітарыі — у Оршы, Бабінавічах, Бярэсці,
Крывічах, Маладзечне; кармеліты — у Глыбокім, Бялынічах,
Радамлі. Некалькі невялікіх школ знаходзілася ў распараджэнні
манаскіх ордэнаў францысканцаў, марыявітак, бернардзінцаў.
Між тым змены, якія адбываліся ў эканамічным жыцці Рэчы
Паспалітай у другой палове XVIII ст., і перш за ўсё ўцягненне
памешчыцкай гаспадаркі ў таварна-грашовыя адносіны, рабілі не-
абходнай рэарганізацыю школьнай справы. Першая нясмелая рэ-
форма школы адносіцца да 40-х гадоў XVIII ст., калі адзін з
прагрэсіўных прадстаўнікоў польскай асветы С. Канарскі ўзяўся за
пераўтварэнне школ манаскага Ордэна піяраў, членам якога быў
сам. У Беларусі піяры з'явіліся ў 20-я гады XVIII ст. У ліку першых
навучальных устаноў, адкрытых імі, былі школы ў Шчучыне, Гера-
нёнах, Воранаве, Расонах, Зэльве, Лідзе, Віцебску. Арганізаваны
яны былі ў асноўным на ўзор езуіцкіх. У школы прымаліся дзеці
розных слаёў насельніцтва, уключаючы сялян. Навучанне было бяс-
платнае, але за гэта сіроты і дзеці з бяднейшых слаёў насельніцтва
павінны былі выконваць пэўныя манастырскія работы, абслуго-
ўваць школы, пансіёны для дзяцей шляхты. Курс навучання ў рэ-
фарміраваных піярскіх вучылішчах быў разлічаны на шэсць гадоў.
За гэты час вучні павінны былі засвоіць не толькі суму ведаў па
гісторыі рэлігіі і багаслоўю, лацінскую мову, а таксама абавязковае
для будучых дзеячаў каталіцкай царквы красамоўства. У праграму
былі ўключаны і новыя прадметы: матэматыка, фізіка, гісторыя
600