Важную ролю ў развіцці эканомікі Беларусі адыгрывалі гандлё-
выя сувязі з Прыбалтыкай, Польшчай і Расіяй. Аднак знешнія ган-
длёвыя сувязі ўзмацняліся па меры развіцця ўнутранага гандлю.
Унутраны рынак служыў для феадала месцам збыту і прода-
жу як сельскагаспадарчай, так і прамысловай прадукцыі. На
штогадовых таргах і ярмарках, у гарадах і мястэчках, ва ўлас-
ных "крамах", а таксама непасрэдна ў сваіх сядзібах феадалы
рэалізоўвалі збожжавыя культуры, гародніну, насенне, хатнюю
жывёлу, мяса-малочныя прадукты, мёд, водку, рыбу, соль, цэглу,
жалеза і іншыя тавары. Буйнейшы кірмаш быў у Зэльве, значныя
кірмашы збіраліся ў Шклове, Бешанковічах, Нясвіжы. У знеш-
нім гандлі важную ролю адыгрываў традыцыйны заходні кі-
рунак, куды ішлі сельскагаспадарчыя прадукты. Так, Радзівілы,
Агінскія, Сапегі на ўласных суднах вывозілі ў Гданьск буйныя
партыі пянькі, расліннага масла, збожжа. Адтуль прывозілі роз-
ныя тканіны, вырабы з фарфору, зброю, вострыя прыправы і
іншыя каланіяльныя тавары, прадметы раскошы. Шырокія ганд-
лёвыя сувязі існавалі таксама з прыбалтыйскімі гарадамі Кара-
лёўцам і Рыгай.
Важнае значэнне для эканомікі Беларусі другой паловы XVII—
XVIII ст. меў беларуска-рускі гандаль. Тавары, набытыя на рынках
рускіх гарадоў, забяспечвалі значную частку асабістых патрэб на-
сельніцтва і асобных промыслаў, развітых на Беларусі. Разам з тым
закупленыя ў Расіі партыі пянькі, ільну, канапель ішлі на экспарт у
Прыбалтыку. Тым самым беларуска-рускі гандаль садзейнічаў раз-
віццю знешняга гандлю Усходняй Беларусі з прыбалтыйскімі пар-
товымі гарадамі.
Купцы з Беларусі найбольш часта вялі гандаль на рынках Сма-
ленска, Вялікіх Лук, Тарапца, Вязьмы, Калугі, Бранска, Дарагабужа
і іншых гарадоў. Асартымент тавараў у беларуска-рускім гандлі
быў даволі разнастайны. 3 Беларусі вывазілі сукно і тканіну, галан-
тарэю, металічныя вырабы, гарбарны тавар. 3 Расійскай дзяржавы
везлі мяхі, неапрацаваныя скуры, палатно, сярмягі, шапкі, ру-
кавіцы, жалеза, рыбу, сала, пяньку, лён, каноплі і г. д.
Напрамкам трывалых гандлёвых сувязей быў беларуска-ўкра-
інскі. Ён быў сканцэнтраваны галоўным чынам ва ўкраінскіх гара-
549