га і Наваградскага ваяводстваў засталася без гаспадароў. Спат-
рэбілася 125 гадоў, каб насельніцтва Беларусі дасягнула ўзроўню
сярэдзіны XVII ст.
Зямля Беларусі ўяўляла сабой суцэльнае папялішча. Цяжкія
вынікі вайны асабліва адчуваліся там, дзе адбываліся ваенныя
дзеянні ці прасоўванне войск. Дакументы сойма, які адбыўся ў
1661 г. у Варшаве, сведчылі: Гарадзенскі павет «ператвораны ў
руіны і ў большай частцы спалены», Браслаўскі «ўшчэнт зруйнава-
ны», Слонімскі «амаль датла спалены і разрабаваны», Ваўкавыскі
«ў шматлікіх месцах выпалены», Аршанскі «ўшчэнт разбураны і
спалены», ваяводства Берасцейскае ў «большай сваёй частцы пе-
ратворана ў попел і поўнасцю разбурана», Менскае — таксама
«ўсе вынішчана» і г. д. Былі спустошаны Бярэсце, Пінск, Тураў,
Мазыр, Рэчыца, Бабруйск, Чэрыкаў, Лоеў, Брагін, Гомель, Сма-
лявічы, амаль цалкам былі знішчаны Масты, Жыровічы, Відзы,
Докшыцы, Быцень. Ад Гародні, як сведчыць чэшскі падарожнік,
«толькі і засталося гарадское смецце». У 1656 г. у Менску наліч-
валася толькі 156 чалавек, сам ён ляжаў у руінах. Быў "цалкам
зруйнаваны» Нясвіж, «спалена Орша». Соймавымі пастановамі 60-
х гадоў XVII ст. 20 беларускіх гарадоў, у тым ліку найбольш буй-
ныя, былі вызвалены на чатыры гады ад усіх дзяржаўных па-
віннасцей.
Непазбежныя спадарожнікі вайны — неўраджаі. Вайна, галеча і
голад былі прычынай валацужніцтва і жабрацтва. «У месцах і мяс-
тэчках нашых Вялікага княства Літоўскага бядоты такая вялікая
моц намножылася, - чытаем мы ў каралеўскай грамаце 1653 г.,-
што ўсе вуліцы і месцы імі запоўнены, адкуль немалая нагода да
розных хваробаў і заразы». 3-за голаду і бадзяння абяздоленага
насельніцтва пачалася эпідэмія сыпнога тыфу, якая лютавала з 1653
па 1658 гг. і ўспыхнула зноў у 1664 г.
Застаўшыся без хатняй жывёлы, хлеба, насення, сяляне рата-
валіся ад галоднай смерці масавымі ўцёкамі ва Украіну і Расійскую
дзяржаву. Рэзка скарацілася насельніцтва гарадоў, абязлюдзелі
шматлікія вёскі.
Гарады і мястэчкі цярпелі не толькі ад разбурэнняў. Да крайняга
збяднення даводзілі жыхароў пастоі войска і ваенныя паборы. У
521