ством в места, временно находящиеся в руках неприятеля, и там
водворяетесь, что нам причиняет немалую заботу. Поэтому напо-
минаем вам и строго приказываем, чтобы вы не покидали этого
города, для нас и Речи Поспалитой столь важного ".
Тыя жыхары Полацка, што засталіся ў горадзе, працягвалі ба-
рацьбу. 12 лістапада 1633 г. на полацкага уніяцкага архіепіскапа
Антонія Сяляву двойчы быў зроблены замах. Слугі Сялявы затры-
малі трох чалавек - Івана Філіповіча, Хадко Мікуліча і Сцешку
Залозіча, якія "учинили большой шум", лаялі і абражалі архіепіска-
па, спрабавалі фізічна расправіцца і ім і яго чэляддзю, абстралялі
іх з агнястрэльнай зброі. Аднак вялікі натоўп жыхароў горада,
"учыніўшы вялікі бунт і окрык", адбілі затрыманых у аховы і не
дазволілі расправіцца з імі.
У студзені 1633 г. адбыліся хваляванні ў Магілёве ў сувязі з
намерам мясцовага уніяцкага духавенства схаваць царкоўныя каш-
тоўнасці, каб яны не дасталіся маскоўскаму войску, якое набліжа-
лася да горада. Ігумен Гервасій паслаў манахаў-базыльян зняць
званы з царквы св. Васіля. Але рамеснікі і гарадская бедната,
"збунтовавшись, з галасом, криком, з бердышами, кийми и инши-
ми, до бою належачими бронями", напалі на манахаў і не далі
зняць званы, многіх збілі і ранілі.
За выступленне супраць мясцовага духавенства 85 магіляўчан
былі прыцягнуты да суда. У час судовага разбору высветлілася,
што гараджане "неоднократно чинили духовным особам различные
обиды ", што яны "издавна привыкли устраивать среди посполь-
ства мятежи, восставая против властей". Удзельнікі выступлен-
ня былі прыгавораны да ўплаты штрафа ў памеры 10 тыс. злотых,
у тым ліку 5 тыс. ігумену базыльскага манастыра. Аднак абвінавач-
ваемыя адмовіліся выканаць гэтую пастанову.
Хваляванні ў Магілёве ў сувязі з гэтай падзеяй мелі працяг і ў
наступныя гады. У час аднаго з судовых пасяджэнняў краўцы Іван
Алексяевіч, Міхаіл Харытановіч і Андрэй Хацковіч пры пыдтрым-
цы 5 тыс. рамеснікаў "с галасом, тумултом немалым" прыйшлі ў
ратушу "и, судить помешав, ... королевскому декрету противи-
лись, приговор чинить за декретами... моцно не допустили", паг-
ражалі самім членам магістрата, збілі іх слуг. Іван Аляксяевіч
494