мандаванню. Гэта было выклікана паводзінамі рускіх войск і аку-
пацыйнай адміністрацыі, якія рабавалі і разбуралі маёнткі шляхты,
гарады і мястэчкі, сёлы незалежна ад таго, прысягалі ўладальнікі
іх цару ці не. Так, царскі ваявода Трубяцкой у сваім данясенні цару
паведамляў: " ...ис-под Слуцка со всеми твоими государевыми рат-
ными с конными и пешыми людьми пошли к Слониму в 26 день. А
идучи, государь, дорогою, села и деревни,, и хлеб и сало, и всякие
конские корма мы, холопы твои, по обе стороны жгли и людей
побивали, и в плен имали, и разоряли совсем без остатку и по
сторонам потому ж жечь и разорять посылали...Пришли к город-
ку Мише августа 31 день и милостию, государь, божиею литовс-
ких людей, которых зостали, побили и языков взяли многих людей
и городок Миш выжгли и разорили без остатку".
Рускія ваяводы перайшлі да тактыкі "выпаленай зямлі".
Знішчалі усё, што можна было знішчыць, а сялян, і асабліва рамес-
нікаў, сотнямі тысяч вывозілі ў вечны палон. У Маскве і іншых
рускіх гарадах узніклі цэлыя слабодкі з гвалтоўна пераселеных
туда "беларусцаў", як называлі у Расіі ўсходніх літвінаў.
На пачатку зімы баявыя дзеянні рускіх армій былі прыпынены.
Частка войск была адведзена ў гарнізоны, другая адпушчана на
адпачынак. Выкарыстаўшы перадышку, Я. Радзівіл змог сфарміра-
ваць больш як 24 тыс. армію і накіраваць яе ў раён Старога Быхава.
дзе казакі пад камандаваннем I. Залатарэнкі беспаспяхова вялі аб-
логу горада. Казацкія атрады баяліся адкрытай бітвы, схаваліся за
сценамі Новага Быхава, які з налёту ўзяць войску Радзівіла не
ўдалося.
Тым часам Паклонскі і яго паплечнікі вырашылі перайсці на
бок сваіх суайчыннікаў. Паклонскі пасля тайнай перапіскі з Радзів-
ілам дамовіўся аб здачы Магілёва, але гэты план не ўдаўся. Пача-
лася планамерная аблога горада, якая цягнулася некалькі месяцаў.
1 мая войска Радзівіла адышло за Бярэзіну. Дзеянні Паклонскага
былі высока ацэнены соймам Рэчы Паспалітай. Яму было вернута
адабранае годам раней шляхецкае званне, а таксама падораны чын
каменданта некалькіх паветаў.
У перыяд аблогі Магілёва далі знаць аб сабе разнагалоссі, якія
існавалі паміж маскоўскім урадам і I. Залатарэнкам. Нягледзячы на
514