уніі (калі правалілася унія ўсяленская - Фларэнційская) магчыма
вырашыць праблему супрацьстаяння на нашых землях Захаду і
Усходу і стварыць самастойную царкву. Для шэрагу грамадскіх і
рэлігійных дзеячаў царкоўны кампраміс з'яўляўся таксама сродкам
інтэграцыі ў Заходнюю Еўропу. Падлічана, што з дзевяці абраных у
княстве ў XV ст. мітрапалітаў пяцёра былі уніятамі або прыхіль-
нікамі уніяцкай ідэі.
Канфесійны антаганізм у ВКЛ прымусіў ужо Вітаўта шукаць
самастойныя шляхі царкоўна-рэлігійнага развіцця сваёй дзяржавы.
Князь дамогся стварэння Літоўска-Наваградскай мітраполіі, неза-
лежнай ад Маскоўскай, і вёў яе да яднання з Ватыканам, маючы на
мэце стварэнне ў сваёй краіне адзінай самастойнай царквы, без яе
падзелу на польска-каталіцкую і руска-праваслаўную. Вітаўту і яго
пераемнікам не ўдалося ўвасобіць гэты намер у жыццё. Такім чы-
нам, уніяцкая ідэя мела як экуменічныя, так і палітычныя мэты.
Літвіны, будучыя беларусы, а таксама ўкраінцы, былі ад-
носна падрыхтаваны да рэалізацыі ідэі уніі. Гэта і папулярнасць
ідэі хрысціянскага адзінства, і спецыфічны, сфарміраваны 200-га-
довым суіснаваннем побач з каталіцтвам, менталітэт заходняга пра-
васлаўя, і масавыя міжканфесійныя шлюбы, і сувязь ідэі уніі з
ідэяй царкоўнай і дзяржаўнай незалежнасці ВКЛ як ад Польшчы,
так і ад Масковіі, а таксама з ідэяй інтэграцыі ў еўрапейскую
культуру, і ўзрастаючая пагроза дзяржаўнаму існаванню ВКЛ з Ус-
ходу і г. д.
Люблінская унія, Рэфармацыя і контррэфармацыя, завяршэнне
працэсу фарміравання ўсходнеславянскіх народнасцяў, ускладнё-
нае дэнацыяналізацыяй сацыяльных вярхоў, стварылі новую геапа-
літычную сітуацыю ва Усходняй Еўропе і новую культурна-рэлі-
гійную сітуацыю на тэрыторыі Беларусі і Украіны. Праваслаўная
царква, што з'яўлялася адной з асноўных крыніц і носьбітаў духоў-
насці, асветы, літаратуры, мастацтва, этнічнай адметнасці, знахо-
дзілася тады, паводле слоў сучасніка, у стане "упадку, знишченью
и опущенью". Стала відавочным культурнае "спазненне" беларус-
кага і ўкраінскага грамадства, арыентаванага на Візантыю і яе куль-
туру, якая страціла лідзіруючае становішча ў хрысціянскім свеце,'
ад цэнтральна- і заходнееўрапейскіх краін.
414