Трыдэнцкі сабор (1545—1563). Наступіла эпоха контррэфармацыі
— узначаленага папствам рэлігійна-палітычнага руху ў Еўропе ў
сярэдзіне XVI—XVII стст. супраць Рэфармацыі, які быў формай
умацавання феадальнага ладу ў эпоху яго распаду.
Папства зрабіла стаўку ў выратаванні каталіцкай царквы ад рэ-
фармацыйнага крызісу на Ордэн езуітаў, створаны ў 1534 г. у Італіі
іспанскім дваранінам Ігнаціем Лаёлай. Езуіты ўваходзілі ва ўсе
сферы эканамічнага, палітычнага, культурнага, ідэалагічнага жыц-
ця еўрапейскіх народаў, якія паддаліся пратэстанцкім павевам, і
ўплывалі на свет ва ўгодным для рымскай курыі напрамку. Яны
паставілі сабе на службу адукацыю, навуку, літаратуру, мастацтва.
Арганізацыйная і ідэйная пабудова касцёла прадугледжвала
стварэнне інквізіцыі, з'яўленне індэкса (спіса) забароненых кніг,
падлеглых знішчэнню, паяўленне сеткі навучальных устаноў (ка-
легій) для падрыхтоўкі кадраў місіянераў для ахопленых рэфарма-
цыйным полымем краін. Сваёй трывалай сістэмай асветы, высокім
узроўнем выхавання і адукацыі моладзі езуіты ў хуткім часе зда-
былі добрую славу ў Еўропе.
Пачаткам контррэфармацыі ў ВКЛ лічыцца 1570 г., калі першыя
езуіты з'явіліся ў Вільні. Іх паклікаў сюды віленскі біскуп Валер'ян
Пратасевіч дзеля барацьбы з пратэстантамі і арганізацыі універсітэта
ў сталіцы княства. У ахопленую Рэфармацыяй дзяржаву Ордэн
накіраваў вопытных місіянераў, таленавітьгх багасловаў, прапавед-
нікаў, пісьменнікаў Пятра Скаргу, Францыска Сун'ера, Станіслава
Лянчыцкага, Станіслава Влошака, Станіслава Варшавіцкага і іншых.
Галоўным ідэолагам контррэфармацыі ў ВКЛ стаў Пётр Скарга. Па
ўказанню Папы княства было выдзелена ў асобную Літоўскую езуіц-
кую правінцыю — адну з 35-ці ў Еўропе. Талерантнасць дзяржавы
стварала добры грунт для дзейнасці Ордэна.
Акрамя езуітаў на працягу XIV—XVIII стст. на тэрыторыі Бела-
русі дзейнічалі 17 мужчынскіх каталіцкіх манаскіх ордэнаў (бер-
нардзінцы, францысканцы, кармеліты, бенедыкцінцы, канонікі ла-
тэранскія, цыстэрыянцы, місіянары, піяры, рахіты, марыяне, каме-
дулы, рэфарматы, трынітарыі, баніфраты, картузы, аўгусцінцы) і
сем жаночых (дамініканкі, бернардзінкі, кармеліткі, цыстэрыянкі,
марыявіткі, брыгіткі, бенедыкцінкі).
406