на ахоўваў заходнюю мяжу, Альгерд працягваў справу бацькі -
збіранне рускіх зямель. Яўнуту яны далі Заслаўе. Праўда, той палі-
чыў за лепшае ўцячы ў Маскву, але праз два гады вярнуўся назад.
Палітычная кар'ера Альгерда пачалася тады, калі ён ажаніўся
на віцебскай князёўне Марыі і пасля смерці цесця ў 1320 г. быў
прыняты віцеблянамі на княжанне. Разам з бацькам ён вёў бараць-
бу супраць крыжакоў, наступаў на рускія землі на ўсходзе. Як
кіраўніка дзяржавы Альгерда вызначалі мужнасць і шырыня палі-
тычных поглядаў. Ён "не столькі сілаю, колькі ўмельствам вая-
ваў ", - сведчыць летапіс.
Пры Альгердзе Вялікае княства Літоўскае выступіла з палітыч-
най праграмай аб'яднання, збірання ўсіх рускіх зямель і абвясціла
сябе пераемнікам духоўных і культурна-гістарычных традыцый
старажытнай Русі. У 1358 г. ён адкрыта абвяшчае сваю палітычную
праграму, заявіўшы паслам германскага імператара, што "ўся Русь
павінна належаць Літве". У 1359 г., пасля смерці былога літоўскага
саюзніка Івана Смаленскага, Альгерд адхапіў ад Смаленскага кня-
ства ледзь не палову - усё Пасожжа з Мсціславам. Хутка ён пасяг-
не і на непасрэдныя ўладанні Залатой Арды - на ардынскія правін-
цыі на Украіне. Напачатку Альгерд лічыў, што зможа перамагчы
Маскву і тым самым спыніць аб'яднаўчую палітыку, з якой яна, у
параўнанні з ВКЛ, значна спазнілася. Ён прыступіў да тактыкі
знясільвання Масквы праз падтрымку міжусобнай барацьбы з ёю,
якую вялі рускія княствы.
Больш як удвая павялічыў князь тэрыторыю дзяржавы, пашы-
рыў яе межы далёка на поўдзень і на ўсход. Ён далучыў да яе
большую частку Украіны, землі на ўсходзе Белай Русі - на Дняпры
і Сожы, частку заходніх зямель сучаснай Расіі..
Яшчэ будучы віцебскім князем, Альгерд спрабаваў падпарадка-
ваць сваёй уладзе Пскоў. У 1377 г. жыхары Пскова прынялі на
княжанне сына Альгерда Андрэя Полацкага. Неўзабаве пасля ўзы-
ходжання на вялікае княжанне ён імкнецца ўмацаваць свае пазіцыі
ў Ноўгарадзе, але беспаспяхова. Як у Пскове, так і ў Ноўгарадзе
існавалі так званыя літоўская і маскоўская партыі, перамогі якіх ва
ўзаемнай барацьбе вызначалі кірунак палітыкі і арыентацыю гэтай
зямлі. У 1352 г. Альгерд далучыў да ВКЛ Валынь, у 1355 г. —
212